Пракурор запатрабаваў для былога гендырэктару «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава 6 год калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Падчас кароткатэрміновага спатканьня з сынам маці палітвязьня Арцёма Пракапенкі даведалася, што той застаўся «злосьнікам». Гэта значыць — злосным парушальнікам рэжыму, з-за чаго ён ня можа разьлічваць на датэрміновае вызваленьне.
Ульяна Захаранка просіць спыніць справу аб зьнікненьні яе сына і абавязаць Сьледчы камітэт даць ёй магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, якія сабралі сьледчыя
У Менску ў Міжнародны дзень правоў чалавека названыя ляўрэаты нацыянальнай Праваабарончай прэміі за 2014 год. Сярод ляўрэатаў — супрацоўніца беларускай службы Радыё Свабода Алена Пакратава.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прэзэнтаваў гадавую справаздачу па маніторынгу месцаў прымусовага ўтрыманьня ў Беларусі. Былы адвакат Павал Сапелка мяркуе, што сытуацыя з умовамі ўтрыманьня і правамі вязьняў за 2014 год не палепшылася.
Дарадца міністра Антон Герашчанка разьмясьціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку допіс ў абарону беларуса Сяргея Кароткіх, у якім пералічыў вайсковыя апэрацыі з удзелам «Малюты-Боцмана», дзе ён выявіў сябе з найлепшага боку.
«Нам пазванілі і сказалі, што абвінавачаньне бацьку пакуль ня выставілі. Сказалі, што сьледчыя больш цікавяцца ня бацькам, а тым чалавекам, зь якім ён быў у кавярні».
Былому гендырэктару «Барысаўдрэва» Уладзімеру Мальцаву зьмянілі абвінавачаньне. Новы тэкст 8 сьнежня зачытала прадстаўніца пракуратуры.
Сваякі затрыманага на пазамінулым тыдні журналіста газэты «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна мяркуюць, што 8 сьнежня ў другой палове дня можа зьявіцца інфармацыя адносна далейшага лёсу ягонага бацькі.
Пра няпростую сытуацыю Андрэя Бандарэнкі апавядае ягоны бацька, Валер Бандарэнка.
Палітвязень Ігар Аліневіч даслаў дамоў ліст, зь якога вынікае, што ён ведае пра сытуацыю зь Мікалаем Дзядком.
Палітвязьню Мікалаю Дзядку выставілі абвінавачаньне ў злосным непадпарадкаваньні, што пагражае яму яшчэ годам зьняволеньня.
«Аляксандар падкрэсьліваў, што вельмі пільна ставіцца да гэтых пытаньняў і заўсёды бярэ інфармацыю толькі з адкрытых крыніц, на якія можа спаслацца»
КДБ не пацьвярджае і не абвяргае зьвесткі пра затрыманьне журналіста Аляксандра Алесіна, якога нібыта падазраюць у шпіянажы на карысьць замежнай дзяржавы.
Паводле дасьледаваньня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Freedom House, Беларусь знаходзіцца ў «зоне несвабоды» інтэрнэту — ніжэй за Расею, але вышэй за Тайлянд.
Паводле міжнароднай арганізацыі Transparency International, Беларусь сёлета заняла 119 месца са 175 краінаў у рэйтынгу ўспрыманьня карупцыі, палепшыўшы за год паказчык на 4 радкі. Ці сапраўды карупцыі ў Беларусі стала меней?
Адвакат Гары Паганяйла, былы сьледчы Алег Воўчак і падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоўкамэнтуюць 119 месца Беларусі ў рэйтынгу успрыманьня карупцыі, падрыхтаваным міжнароднай арганізацыяй Transparency International.
У працэсе над дырэктарам «Барысаўдрэва» Уладзімерам Мальцавым, які праходзіць у Менскім абласным судзе, абвешчаны перапынак да 8 сьнежня.
У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс над былым намесьнікам старшыні Ваеннага суду Юрыем Тузавым, якога абвінавачваюць у атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры. У справе таксама фігуруе былы міністар і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Васіль Двараніновіч.
2 сьнежня ў Вярхоўным судзе пачынаецца працэс па справе былога намесьніка старшыні Ваеннага суду Юрыя Тузава.
Загрузіць яшчэ