Палітвязьню Эдуарду Лобаву прызначаны прэвэнтыўны нагляд, які пачне дзейнічаць, як ён выйдзе з калёніі 18 сьнежня, і працягнецца як меней год. Суд адбыўся днямі ў калёніі.
Мікалаю Статкевічу ўпершыню з вясны дазволілі набыць ў турэмнай краме цыбулю. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч, якой пра гэта Статкевіч напісаў у апошнім лісьце.
Ленінскі суд Менску аштрафаваў намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага за арганізацыю дазволенага шэсьця ў Лошыцу на Дзяды. Беленькі бачыць у гэтым руку Масквы.
Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала назваў «нацыянальным плянам барацьбы з карупцыяй» праект новага закону «Аб барацьбе з карупцыяй», які вынесены на грамадзкае абмеркаваньне. Калі будзе прыняты новы закон і што думаюць пра ягоны праект адмыслоўцы?
Адстаўка з пасады міністра абароны Беларусі Юрыя Жадобіна спарадзіла дыскусію пра стан беларускага войска: чым яно адрозьніваецца ад украінскага і ці змагла б беларуская армія супрацьстаяць агрэсару, калі б апынулася ў такім становішчы, як украінская?
Маніфэст у абарону незалежнасьці Беларусі, які падрыхтавалі ініцыятары кангрэсу за незалежнасьць, стане, на іх думку, дакумэнтам, які аб’яднае тысячы прыхільнікаў і абаронцаў беларускай дзяржаўнасьці.
У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.
Каб пазьбегнуць прымусовай адпраўкі ў працоўны лягер, Вінаградаў пераяжджае ў Беразіно да бацькі.
Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакараньне за злоснае хуліганства ў бабруйскай калёніі, на 2 месяцы зьмясьці ў карцэр. Пра гэта паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на апошні ліст ад Андрэя Бандарэнкі.
Палітвязьню Мікалаю Дзядку, якога прызналі падазраваным ў парушэньні рэжыму ўтрыманьня ў магілёўскай турме, прызначылі судова-псыхалягічную экспэртызу.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд Юрыю Рубцову, асуджанаму за зьнявагу судзьдзі Кірыла Палулеха на паўтара года «хіміі». Юры Рубцоў зноў адмаўляўся аказваць знакі павагі судзьдзям.
Сёньня ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі грамадзкага актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. У задавальненьні скаргі адмоўлена.
Сьведкі кажуць пра значнае перавышэньне хуткаснага рэжыму «Мэрсэдэсам», у якім ехаў беларускі дыплямат
Маладафронтаўцу Андрэю Тычыну з Салігорску мясцовая міліцыя выставіла абвінавачаньне ў распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт.
Суд Першамайскага раёну Менску прызнаў намесьніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага вінаватым у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах і пакараў штрафам у 3 мільёны рублёў.
Намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі прызнаны вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў — 2 лістапада падчас шэсьця ў Курапаты і 9 лістапада на жалобным мітынгу ў Лошыцы.
Напачатку тыдня стала вядома, што вязень бабруйскай калёніі, праваабаронца Андрэй Бандарэнка адмаўляўся ад ежы на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім у калёніі як зь вязьнем зь нізкім статусам. Ці працягвае Андрэй Бандарэнка галадаваць?
Палітвязень Васіль Парфянкоў даслаў бацьку ліст, у якім апісаў умовы ў адзіночцы, дзе ён цяпер знаходзіцца
Вязень магілёўскай турмы, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок зьмешчаны ў адзіночную камэру, як і Мікалай Статкевіч. «Адзіночцы» папярэднічаў карцэр.
Сьледчы камітэт накіраваў у суд гучную справу пра хабарнікаў зь дзяржаўнага прадпрыемства «Белдзяржпаляваньне». Як расьсьледуюцца іншыя карупцыйныя справы?
Загрузіць яшчэ