Гэта артыкул, які дазваляе за шэраг дысцыплінарных парушэньняў караць вязьня новым рэальным тэрмінам.
45 дзён працягвае галадоўку палітвязень Юры Рубцоў, якому пагражае яшчэ 3 гады зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця пакараньня «хіміяй».
Штрафам у 30 базавых велічынь пакараў судзьдзя Смалявіцкага раённага суду А. Казлоўскі грамадзкую актывістку, рэжысэра Вольгу Мікалайчык. Яе прызналі вінаватай у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету каля Кургана Славы 25 красавіка.
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага Смалявіцкі суд пакараў на 30 базавых велічынь штрафу за тое, што 15 траўня ў Смалявіцкім раённым аддзеле міліцыі ён назваў міліцыянта ўпыром.
Праваабаронца Кацярына Садоўская і рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, актывістка Вольга Мікалайчык атрымалі позвы з Цэнтральнага раённага суду Менску.
У Смалявіцкім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта са Смалявіцкага РУУС.
Сяргей Горбік (былое прозьвішча Нехамес), выдачы якога з Украіны патрабуе Беларусь, у канцы 1980-х гадоў быў актыўным сябрам моладзевай адраджэнскай арганізацыі «Талака».
Актывіста Леаніда Кулакова аштрафавалі на 30 базавых велічынь за расьцяжку «Свабоду палітвязьням».
У Беларусі пачалася працэдура прызнаньня банкрутам і ліквідацыі камэрцыйнага банку «Дэльта Банк». Паралельна вядзецца сьледзтва аб махлярстве з грашыма банку і наўмысным давядзеньні яго да банкруцтва.
Праз тыдзень споўніцца год, калі мянчук Міхаіл Пішчэўскі патрапіў у шпіталь ў стане комы пасьля ўдару, які нанёс яму былы настаўнік фізкультуры Дзьмітры Лукашэвіч.
Міліцыянты затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага каля будынку Смалявіцкага райадзьдзела міліцыі.
«Наперадзе яшчэ мацнейшая канкурэнцыя. Таму разгільдзяям, дармаедам, алькаголікам і прайдзісьветам у працоўных калектывах рабіць няма чаго», — заявіў Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас наведваньня Менскага трактарнага заводу фактычна пачаў перадвыбарчую агітацыйную кампанію сярод рабочых.
«Мы паспрабуем пры адсутнасьці росту заробкаў збалянсавацца гэтак, каб кошт не захлістваў заробак», — заявіў 15 траўня Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня Менскага трактарнага заводу.
13 траўня палітвязьня Мікалая Дзядка этапавалі для адбыцьця далейшага пакараньня ў калёнію ў Горках.
Каб уступіў у сілу закон аб альтэрнатыўнай службе, які Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў другім чытаньні 13 траўня, засталося дачакацца зацьвярджэньня Савету Рэспублікі і подпісу Аляксандра Лукашэнкі. Якой колькасьці альтэрнатыўшчыкаў варта чакаць штогод гэтага закону?
Жанна Пцічкіна паскардзілася ў пракуратуру на сьледчых, якія спынілі расьсьледаваньне прычын сьмерці яе сына Ігара Пцічкіна ў менскім сьледчым ізалятары.
13 траўня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў першым і другім чытаньні законапраект аб амністыі ў сувязі з 70-мі ўгодкамі Перамогі.
Былы гендырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў» Уладзімер Мальцаў ня стаў абскарджваць у парадку нагляду рашэньне Вярхоўнага суду, які пакінуў яму з ранейшага прысуду 1,5 года зьняволеньня, бо разьлічвае на амністыю 2015 году.
Леанід Кулакоў трымаў у руках кардон са словамі «Акупанты, вон!» падчас акцыі БРСМ і байкераў з «Начных ваўкоў».
Загрузіць яшчэ