«У Расеі склаліся кепскія адносіны амаль з усімі суседзямі — Украінай, Польшчай, Грузіяй, краінамі Балтыі. Цяпер да гэтага сьпісу дадалася Турэччына. Як вы лічыце, чаму так адбываецца?». Адказвалі жыхары Магілёва
130 год таму больш за тысячу літоўцаў перабраліся на Мсьціслаўшчыну. Цяпер тут засталіся адзінкі іхніх нашчадкаў.
Свабода дасьледавала, як паўплываў эканамічны крызіс на даходы і расходы звычайных беларускіх сем’яў.
Два месяцы бацька шасьці дзяцей ня можа працаўладкавацца, пасьля таго як паўдзельнічаў у выбарчай кампаніі апазыцыйнага кандыдата.
Абязьлюдзець, як ужо шмат якія беларускія вёскі, можа і Малая Багацькаўка, што ў Мсьціслаўскім раёне. Адсюль пайшоў на сьвет клясык беларускай літаратуры Максім Гарэцкі, рэпрэсаваны сталінскай уладай.
Актывіст паведаміў Свабодзе, што міліцыянты гэтак і не давялі яму, якія законныя падставы далі ім права яго затрымліваць.
У Магілёве супрацоўнікі камунальных службаў зь міліцыянтамі намагаліся трапіць у кватэру рэдактара сайта «Наш Магілёў» Ігара Барысава.
Зьміцер Вайцюшкевіч апавёў Свабодзе пра сваю новую праграму, назваў найбольш прыкметныя падзеі ў беларускамоўным жыцьці і выказаўся пра разьвітальны канцэрт «Крамбамбулі».
У Шклове ўзводзяць чарговую мясцовую славутасьць — сярэднявечнае гарадзішча. Стварыць мініятурны «стары горад» на новым месцы задумала раённая улада.
У Магілёве грамадзкі актывіст Аляксей Паўлоўскі пачаў зьбіраць подпісы пад зваротам, каб вярнулі ў продаж беларускі часнык.
Сёньня ў Беларусі — Дзьмітраўскія Дзяды. У гэты дзень многія праваслаўныя вернікі адведваюць магілы памерлых родзічаў. Карэспандэнт Свабоды пабываў у Магілёве на некалькіх старых мясцовых могілках, дзе спачываюць славутыя і мала каму вядомыя магілёўцы.
На Магілёўшчыне больш за 20 сельгаспрадпрыемстваў ня выплацілі сваім працаўнікам заробкі.
Апытаньне Свабоды: «У Беларусі абвешчана дэнамінацыя, зьявяцца новыя купюры і манэты. Як вы да гэтага ставіцеся? Ці падабаецца вам дызайн новых грошай?». Адказвалі жыхары Магілёва.
У Магілёве выпускніца каледжу не пажадала працаваць у арганізацыі, якая яе накіравала вучыцца.
У Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў захоўваецца збор дакумэнтаў Літоўскай мэтрыкі. Карэспандэнт Свабоды распытаў супрацоўніцу архіву Сьвятлану Далгову пра каштоўныя кнігі, якія, паводле яе, вывезьлі ў Расею пасьля падзелу Рэчы Паспалітай.
У Магілёве на месцы масавых расстрэлаў грамадзян, якія адбываліся ў 1920-30 гады, мясцовыя актывісты Таварыства беларускай мовы ўсталявалі Крыж памяці.
У 1920-1930 гады на месцы, дзе ўсталяваны гэты сымбаль, адбываліся масавыя расстрэлы грамадзян.
Гарадзенскі гісторык Аляксандар Краўцэвіч прэзэнтаваў у Магілёве дзьве свае кнігі — «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага» ды «Гедымін», а таксама расказаў пра сваё бачаньне падыходаў да пісаньня гісторыі Беларусі.
Спэктакаль «Сівая легенда» паводле аднайменнай аповесьці Ўладзімера Караткевіча ў абласны цэнтар прывёз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі.
За тры тыдні, як Сьвятлане Алексіевіч прысудзілі Нобэлеўскую прэмію, яе кнігі ў магілёўскіх кнігарнях не зьявіліся. А тыя, што былі, паразьбіралі. Тым часам попыт на кнігі нобэлеўскай ляўрэаткі, кажуць у кнігарнях, не спадае.
Загрузіць яшчэ