Пад сотню дробных бізнэсоўцаў прыйшлі да аблвыканкаму дзеля перамоваў з чыноўнікамі. Патрабаваньне ў гандляроў адно: унесьці зьмены ў указ № 222 альбо скасаваць яго наагул.
У магілёўскай тапаніміцы неўзабаве можа зьявіцца мясьціна са згадкай пра магдэбурскае права.
Музэй гісторыі Магілёва адзначыў даты наданьня гораду Магдэбурскага права паказам касьцюмаў эпохі Магдэбурскага права, а таксама прэзэнтацыяй новых набыткаў. Імпрэза прайшла ў канфэрэнц-залі Ратушы.
На вуліцу Лазарэнкі ў Магілёве да каменя з высечанымі далонямі прыйшлі больш за трыццаць чалавек.
Чатыры тыдні большасьць дробных бізнэсоўцаў не выходзяць на працоўныя месцы. Ці стала больш пакупнікоў у крамах і ў тых прадпрымальнікаў, якія забясьпечылі сябе адпаведнай дакумэнтацыяй на тавар?
Традыцыйна падвядзеньне вынікаў мінулага году актывісты праводзяць 28 студзеня — у дзень, калі Магілёву было нададзена Магдэбурскае права (1577).
Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры мае намер для патрэбаў арганізацыі ўзяць адзін са старых дамоў Магілёва. Апошнія два гады магілёўскую грамадзкасьць турбавала пытаньне пра лёс гэтай унікальнай будыніны, стан якой блізкі да аварыйнага.
У Магілёве да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Галакосту нерасчышчанай засталася пляцоўка з памятным знакам мясцовым габрэям, якія загінулі ад нацызму, а сам помнік — замецены сьнегам.
У Крычаве тры дзясяткі чалавек сталі ахвярамі махлярства адной з жыхарак райцэнтру. Валянціна Дзенісенка ўгаворвала людзей і афармляла на іх для сябе крэдыты. Гэтак яна набрала крэдытаў амаль на мільярд рублёў.
Напрыканцы 1960-х гадоў у Беларусі ўзяліся адраджаць народныя промыслы. Зінаіда Ляўчэня — адна з тых, каму давялося адраджаць занядбанае.
У Магілёве ўзяліся за адбудову Пакроўскай царквы. Яе ўзьвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідзтва пры канцы сямнаццатага стагодзьдзя, а разбурылі за савецкім часам — паміж 1952 і 1956 гадамі.
Агледзіны бакаў са сьмецьцем многім абяздоленым дапамагае выжыць. Хто яны, што змусіла іх прыйсьці да кантэйнэраў са сьмецьцем і што кажуць яны пра дабрабыт людзей па тым, што тыя выкідаюць.
Ленінскі суд Магілёва спыніў адміністрацыйную справу супраць трох мясцовых жыхароў, якія наважыліся былі паназіраць за тым, як праводзіць працэс судзьдзя, які раней прыцягваўся да дысцыплінарнай адказнасьці.
Апытаньне Свабоды: «Беларускі рубель імкліва абясцэньваецца адносна цьвёрдых валют. Як вы думаеце — чаму? Як да гэтага ставіцеся?». Адказвалі жыхары Магілёва.
Тры жыхары Магілёва захацелі папрысутнічаць на адкрытым судовым пасяджэньні і апынуліся ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Магілёўскія прадпрымальнікі сустрэліся з чыноўнікамі аблвыканкаму.
У Магілёўскім аблвыканкаме пагадзіліся сустрэцца зь мясцовымі прадпрымальнікамі. Бізнэсоўцы на сваім сёньняшнім сходзе сабралі больш за сотню подпісаў пад зваротам да старшыні аблвыканкаму.
У Магілёве праваслаўныя вернікі ўтварылі трохсотмэтровую чаргу па ваду ля нядаўна асьвечанай Спаса-Праабражэнскай царквы.
У Магілёве загінуў ад холаду герой некалькіх свабодаўскіх рэпартажаў бомж Анатоль. Пражыў ён 63 гады. Зь іх больш за дзесяць бадзяўся, ня маючы ўласнага кутка.
У Магілёўскай службе занятасьці пасьля непрацяглага спаду павялічыўся наплыў ахвотніках рэгістравацца беспрацоўнымі. Наведнікі службы занятасьці заяўляюць: знайсьці сабе занятак надта цяжка.
Загрузіць яшчэ