Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёўскай ратушы паказалі строі часоў Магдэбурскага права ФОТА


Адзін з апошніх набыткаў музэю. Мэталічны чалавечак — аналягаў, якіх няма ў Беларусі. Што гэта за фігурка невядома. Знойдзеная на мяжы Магілёўшчыны і Гомельшчыны.
Адзін з апошніх набыткаў музэю. Мэталічны чалавечак — аналягаў, якіх няма ў Беларусі. Што гэта за фігурка невядома. Знойдзеная на мяжы Магілёўшчыны і Гомельшчыны.

Музэй гісторыі Магілёва адзначыў даты наданьня гораду Магдэбурскага права паказам касьцюмаў эпохі Магдэбурскага права, а таксама прэзэнтацыяй новых набыткаў. Імпрэза прайшла ў канфэрэнц-залі Ратушы.

Два дзясяткі строяў пашыла мастачка Марыя Несьцярук. Паводле супрацоўнікаў музэю яго юныя наведнікі могуць прымяраць «магдэбурскую» адзежу бясплатна, бо большая частка выштукаваных касьцюмаў для дзяцей.

Паказ строяў часоў Магдэбурскага права
Паказ строяў часоў Магдэбурскага права

Паказ строяў часоў Магдэбурскага права
Паказ строяў часоў Магдэбурскага права

«Экспазыцыя нашага музэю называецца — «Магілёў магдэбурскі, таму і касьцюмы той эпохі пашытыя», — патлумачыў грамадзе дырэктар музэю Аляксей Бацюкоў.

Аляксей Бацюкоў з супрацоўніцай музэю таксама ў касьцюмах эпохі Магдэбурскага права.
Аляксей Бацюкоў з супрацоўніцай музэю таксама ў касьцюмах эпохі Магдэбурскага права.

Паводле яго словаў, шылі строі паводле выкраек і зьвестак з адмысловай літаратуры.

Мастачка Марыя Несьцярук, якая шыла строі
Мастачка Марыя Несьцярук, якая шыла строі

У 2012 годзе музэй гісторыі Магілёва прыдбаў асобнік статуту Вялікага княства Літоўскага. Сродкі на яго зьбіралі талакой. У экспазыцыі музэю нямала рэдкіх экспанатаў прыдбаных пры дапамозе грамадзкіх складак.

Магілёў атрымаў Магдэбурскае права 28 студзеня 1577 году. У 1654 годзе горад пазбавілі права на магдэбурскія вольнасьці за тое, што магілёўцы добраахвотна адамкнулі браму і ўпусьцілі варожае войска Маскоўскага княства.

Празь сем год, 1 лютага 1661 году, гараджане паўсталі супраць маскоўцаў, выразаўшы залогу няпрыяцеля. Паводле граматы караля Яна Казіміра Вазы, гораду вярнулі Магдэбурскае права з новым гербам. Гэты герб і сёньня зьяўляецца гербам гораду — у блакітным полі тры срэбраныя вежы; у адамкнутай браме сярэдняй — рыцар, узброены мячом; уверсе над брамай —Пагоня.

Абедзьве даты згадваліся на вечарыне ў магілёўскай ратушы. Пра падзею 1661 году правялі віктарыну. Пераможцы атрымалі па пірагу, бо з гэтага вырабу, як сьведчаць гістарычныя крыніцы, і пачалося паўстаньне. Маскоўцы пачалі рабаваць гандлярак на рынку. Бурмістар Язэп Левановіч выйшаў на ганак ратушы, дастаў катаўскі меч і выгукнуў «Пара».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG