Мэдык-беларус, грамадзянін Эстоніі, Мікола Ільін загінуў 13 ліпеня на Данбасе падчас абстрэлу прарасейкімі сэпаратыстамі.
Жыхар райцэнтру Бялынічы на Магілёўшчыне Ігар Зубрыновіч больш як год жыве пад бел-чырвона-белым сьцягам.
У Бабруйску на агітацыйны пікет прэтэндэнткі на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай сабралася больш за 6000 чалавек.
У Воршы на агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай сабралася блізу трох тысяч чалавек.
Сабралася каля 2000 чалавек. Кандыдатка пачала выступ па-беларуску
У Магілёве 23 ліпеня за актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу асудзілі Сяргея Ціханоўскага.
Свабода даведалася, як бачаць сытуацыю з каранавірусам у Беларусі работнікі могілак і пахавальных бюро.
У магілёўскім катэдральным касьцёле адбылася паніхіда па мэдыку-беларусу Міколу Ільіну, што загінуў на Данбасе. Свабода пагутарыла з тымі, хто яго ведаў.
Занядбаны двор старой сынагогі ў Бабруйску ператварылі ў рэлігійны і культурны асяродак.
Першы перадвыбарчы пікет Сьвятланы Ціханоўскай сабраў у Магілёве блізу паўтысячы чалавек.
Ён праходзіць у вызначым уладай для агітацыі месцы: на вуліцы Гагарына на прыступках Лядовага палацу.
Сябра АГП і раённага каардынатара назіраньня за выбарамі Міхаіла Чамураку з Дуброўны вінавацяць у зьнявазе чыноўнікаў мясцовага райвыканкаму.
17 ліпеня на 72-м годзе жыцьця памёр настаўнік, грамадзкі дзеяч, абаронца беларускай мовы і культуры Юры Нагорны.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня раз абвяшчаў перамогу над каранавірусам. Свабода паглядзела, як жывуць найбуйнейшыя храмы абласных цэнтраў Беларусі.
З матэрыялаў справы вынікае, што ў распрацоўку Калатазішвілі трапіла пасьля рапарту супрацоўніка абласной міліцыі Дзьмітрыя Раўнейкі.
Ульяну Галубцову абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў, калі яна была непаўналетняй. Свабода працягвае сачыць за лёсам Ульяны.
Паводле сьведак, на акцыю сабралася да 100 чалавек рознага веку, пераважала моладзь.
Колькасьць подпісаў за вылучэнца на прэзыдэнцтва Валера Цапкалу павялічылася на 3247.
Шмат у якіх гарадах у продажы зьявіліся беларускамоўныя квіткі на грамадзкі транспарт. Карыстальнікі сацыяльных сетак пасьпелі разьмясьціць на сваіх старонках фатаздымкі новых талёнаў ды суправадзіць іх пазытыўнымі допісамі.
Выбарчы штаб вылучэнца на прэзыдэнцтва Валера Цапкалы дамагаецца ад ЦВК тлумачэньняў наконт прызнаньня несапраўдным пасьведчаньня раённага каардынатара з Бабруйску Андрэя Архіпенкі.
Загрузіць яшчэ