Арганізатары сьвяткаваньня 100 год незалежнасьці БНР зьбіраюцца падаваць заяўку на шэсьце ў Менску ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Свабоды, а на плошчы Свабоды — на двухгадзінны мітынг-канцэрт.
Андрэй Максімаў трапіў у лік 30 зорных прадстаўнікоў індустрыі відэагульняў да 30 гадоў паводле Forbes. 27-гадовы беларус жыве ў Лос-Анджэлесе, ён тэхнічны дырэктар Naughty Dog — стваральнікаў Uncharted і The Last of Us.
Гвалт у войску, разгон Дня Волі, зьнікненьне Максіма Мархалюка... і гарэлы віцебскі аўтазак.
«Кахайцеся як хочаце, але дзяцей давядзецца акунаць у г…» Свабода сабрала цытаты Аляксандра Лукашэнкі за 2017 год.
Для атрыманьня дакумэнту трэба замовіць тур ад апэратара (верагодна, толькі беларускага), сэртыфікаванага ў Беларусі — значыць, турыстаў-«дзікуноў» не прапусьцяць.
«Ён быў някепскі ўвогуле, але экстрэмальны ў тым пляне, што такога не было, мы такога не перажывалі».
Базавая велічыня ў Беларусі ад 1 студзеня 2018 году будзе павялічаная зь цяперашніх 23 рублёў да 24 рублёў 50 капеек. Свабода падлічыла, як зьменяцца штрафы за палітычныя і каляпалітычныя дзеяньні на падставе вынікаў судоў 2017 году.
Фэйкі — гэта цяжкі грэх, кажа Папа Францішак. І гэтая навіна — ня фэйк, то бо не хлусьня. А Свабода сабрала 10 найцікавейшых, але непраўдзівых беларускіх навінаў 2017 году.
Вадзім Іосуб і Багдан Каравец пра тое, ці заменіць ІТ сельскую гаспадарку, ці дадуць ільготы ўсім галінам эканомікі і ці не пакараюць Беларусь санкцыямі за «ІТ-дэкрэт».
Увечары 22 сьнежня тэкст дэкрэту і зьвязаных зь ім прававых актаў зьявіўся на афіцыйным сайце кіраўніка Беларусі.
На сайце Міністэрства абароны Беларусі зьявіўся адказ на прапановы руху «Гавары праўду» па паляпшэньні ўмоваў тэрміновай вайсковай службы. Сьцісла: прапановы не спадабаліся.
«Нешта такое істотнае, прарыўное толькі тады атрымліваецца, калі праводзяцца дасьледаваньні, у якіх вучоны нават не ўяўляе, да чаго ён прыйдзе».
Свабода сабрала фоты калядных і навагодніх ялінак у Менску, Вільні, Варшаве, Кіеве, Кракаве, Львове, Маскве, Санкт-Пецярбурзе, Рызе і Таліне.
Паводле міністра фінансаў Беларусі Ўладзімера Амарына, у 2018 годзе Беларусь мае разьмясьціць эўрааблігацый на 600 млн даляраў. Усяго для рэфінансаваньня дзяржаўнай запазычанасьці плянуецца прыцягнуць 1,2 млрд даляраў.
У Беларусі адносна лёгка весьці бізнэс, калі верыць World Bank, але эканоміка несвабодная, калі верыць Heritage Foundation. Беларускае войска сярэдняй магутнасьці, згодна з Global Firepower, але дзяржава не асабліва міралюбная — амаль як ЗША.
Заблякаваны сёньня «Беларускі партызан» — далёка ня першы сайт, доступ да якога закрылі ў Беларусі. Блякуюцца ня толькі сайты з наркотыкамі і махлярствам — і інфармацыйныя, і забаўляльныя сайты, і нават «віртуальны абменьнік».
«Адзіная мэдыяпрастора» цяпер «гібрыдная»: Беларусь можа адключыць любую расейскую тэлеперадачу, што не спадабаецца, і мае фактычную манаполію на зьнешні інтэрнэт-трафік.
Статкевіч з жонкай ехаў у Літву па асабістых справах. Каля 7 раніцы яго затрымалі, закавалі ў кайданкі, не патлумачыўшы прычыны. Праз паўгадзіны, зноў жа без тлумачэньня прычынаў, вызвалілі.
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі апублікавала праект стратэгіі «Навука і тэхналёгіі 2018–2040». Праз тыдзень праект абмяркуюць на ІІ Зьезьдзе навукоўцаў Беларусі.
Міністэрства інфармацыі Беларусі апублікавала абноўлены сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды трапілі суполкі нацыстаў, антыфашыстаў і беларускіх нацыяналістаў.
Загрузіць яшчэ