У Беларусі адзначаецца гендэрнае сьвята ў гонар войска іншай краіны ў «фэйкавую» дату, у якую ў іншым годзе было створанае зусім іншае беларускае ўзброенае фармаваньне, і адзначаецца яно ў час, калі беларускаму войску мусіць быць не да сьвятаў.
Прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту адзначэньня сотай гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі расказалі 21 лютага пра пляны замежных дыяспараў.
«Арт-сядзіба» заплянавала на 21 лютага бясплатны канцэрт, экскурсію-вандроўку, а таксама сымбалічную акцыю, зьвязаную з БНР. Зьміцер Дашкевіч будзе зьбіраць подпісы за беларускую адукацыю. Таксама будуць дыктоўкі і лекцыі.
Давер, «аказаны кіраўніцтвам дзяржавы і беларускім народам», для сілавікоў «стаў стымулам».
«Калі ў рэйтынгах мінулых гадоў клюбаў, што набіралі хоць нейкія балы, было 13–15%, то ў гэтым годзе ўжо 27%»
Жанчына атрымала бальшыню галасоў, хоць супраць яе выставілі «кандыдатку ад улады — загадчыцу амбуляторыі. Стрэльчанка адзначае, што раней акруга была заўсёды «безальтэрнатыўнай», а на 11 месцаў у Капліцкім савеце выстаўляліся звычайна 11 кандыдатаў.
За 2017 год беларусы сталі купляць толькі больш алькаголю. Лукашэнка казаў, што «ў барацьбе з п’янствам нельга пераціснуць».
«Можа быць? беларускамоўных садкоў ня столькі, колькі нам хацелася б бачыць, але гэта таксама залежыць ад нас з вамі, ад грамадзтва і ад таго, якая колькасьць дзяцей зьбіраецца».
На сайце ГУУС Менгарвыканкаму зьявілася паведамленьне пра затрыманьне Андруся Козела: звароты міліцыянтаў «праігнараваў», «аказаў актыўнае непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі, хапаў супрацоўніка за форменнае абмуньдзіраваньне».
Лукашэнка: «Зь першых прэзыдэнцкіх выбараў я выразна народу сказаў, што карупцыі ў Беларусі быць ня можа». Міжнародныя рэйтынгі: «Можа».
Выходзіць, што ў дзіцячых садках «адна мова на вачах паглынае другую», а беларускамоўных дзяцей не абараняюць ніяк, кажа сябра ініцыятыўнай групы бацькоў Аляксандра Баярына.
У архівах законаў і ўказаў фармулёўка «адкамандзіраваць» раней сустракалася толькі чатыры разы, а «за непрыняцьце дзейсных захадаў» раней нікога не звальнялі.
Паводле кампаніі, цяпер колькасьць машынаў вырасла ў некалькі раз, паездкі па «эканомным» тарыфе сталі таньнейшымі, а па «старай» цане прапануецца «камфортны» тарыф. Таксомэтры цяпер сталі неабавязковымі.
Два дні таму ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на мясцовых выбарах. Паводле ЦВК, колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, рэкордная: ужо 11,06%. Але ёсьць тыя, хто кажуць аб прымусовым галасаваньні.
Комплексная праверка будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы ня выявіла «грубых парушэньняў, якія непасрэдна ўплываюць на ўзровень ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі».
Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі павіншаваў кітайскі народ са сьвятам вясны. Відэа апублікаваў амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды, які назваў Мікалая «самым вядомым у Кітаі беларускім тынэйджэрам».
У Менскай рэстарацыі «Грай» 13 лютага прайшоў зарганізаваны «Арт-сядзібай» музычны фэст «Грай! Кахай!». На ім вярнуліся на сцэну беларускія гурты Amaroka і HandMade, якія не выступалі працяглы час.
13 лютага ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў. Карэспандэнты Свабоды пацікавіліся, як гэтае мерапрыемства праходзіць у рэгіёнах Беларусі.
Войска кепска працуе з салдатамі, «круцякоў» на квадрацыклах трэба караць, сьвет у кроку ад вайны…
Магчыма, калі беларус будзе часта купляць і прадаваць біткойны, у яго будуць браць адбіткі пальцаў. Але гэта не дакладна.
Загрузіць яшчэ