На 12 лютага ў Турэччыне колькасьць загінулых пасьля землятрусаў 6 лютага перавысіла 29 тысяч. У Сырыі загінулі больш за чатыры з паловай тысячы чалавек. Колькасьць параненых у дзьвюх краінах перавышае 80 тысяч. Сотні тысяч людзей пазбавіліся жытла. Работы па разборы завалаў працягваюцца. У іх бяруць удзел ратавальнікі і мэдыкі з 70 краін. Дагэтуль паступаюць паведамленьні, што знаходзяць жывых людзей, сярод якіх дзеці.
Больш за 30 тысяч загінулых. Здымкі з Сырыі і Турэччыны пасьля землятрусу
1
Мэсут Ханджэр трымае за руку сваю памерлую 15-гадовую дачку Ірмак. Здымак зроблены 7 лютага.
У паўднёвых турэцкіх гарадах Кахраманмараш і Газіянтэп, эпіцэнтры землятрусу, жывуць каля трох мільёнаў чалавек.
 
У паўднёвых турэцкіх гарадах Кахраманмараш і Газіянтэп, эпіцэнтры землятрусу, жывуць каля трох мільёнаў чалавек.
2
Горад Антакія 7 лютага
 
3
Жанчына плача, гледзячы на разбурэньні ў горадзе Газіянтэп.
Паводле ацэнак уладаў Турэччыны, ад землятрусу агулам пацярпелі 13,5 мільёнаў чалавек
Паводле ацэнак уладаў Турэччыны, ад землятрусу агулам пацярпелі 13,5 мільёнаў чалавек
4
Горад Джандарыс, правінцыя Алепа ў Сырыі: мужчына сядзіць побач зь целамі загінулых сямейнікаў. Міністэрства аховы здароўя Сырыі заявіла, што колькасьць загінулых у раёнах, якія кантралююцца ўрадам Башара Асада, перавысіла 1200 чалавек; сама меней 1400 чалавек загінулі на паўночным захадзе краіны, які кантралюецца сырыйскай узброенай апазыцыяй.
 
5
У сырыйскім горадзе Афрын у дзіцячай бальніцы лечыцца дзяўчынка, якая нарадзілася пад абломкамі пяціпавярховага дому. Мясцовыя жыхары знайшлі яе, пачуўшы плач пад заваламі.
6
Ратавальнікі ў сырыйскім горадзе Ідліб разьбіраюць завалы і ўдзень, і ўначы
 
7
Ратавальнікі грэюцца каля вогнішча ў сырыйскім горадзе Джандарыс
 
8
Пошук тых, хто выжыў, у турэцкім горадзе Адана
9
Ратавальнікі з Даніі, якія прыбылі на дапамогу пацярпелым, 8 лютага дасталі з-пад завалаў жанчыну ў турэцкай правінцыі Хатай на поўдні краіны, дзе яны працягваюць сваю працу
 
10
Валянтэры смуткуюць па загінулых. Хатай, Турэччына, 8 лютага
11
Гэтая жанчына, на жаль, памерла, нягледзячы на тое, што яе дасталі з-пад завалаў жывой
 
12
Людзі, якія засталіся бяз даху над галавой, начуюць на вуліцы. Дыярбакыр, Турэччына, 8 лютага
13
Целы загінулых пасьля землятрусу ў турэцкім горадзе Кахраманмараш
14
Жанчына плача на выхадзе са спартовай арэны, дзе складзены целы ахвяр землятрусу. Кахраманмараш, Турэччына
15
Жыхары гораду Антакія падчас раздачы ежы і гуманітарнай дапамогі