Раніцай 6 чэрвеня стала вядома аб частковым разбурэньні плаціны Кахоўскай ГЭС. Украінскія ўлады абвінавацілі ў падрыве дамбы расейскія акупацыйныя сілы, якія захапілі і кантралююць гідраэлектрастанцыю ад 24 лютага 2022 году. Расейскія акупацыйныя ўлады гэта адмаўляюць. Прарыў плаціны ня толькі пакінуў без жыльля тысячы людзей і стварыў пагрозу для ўсёй арашальнай сыстэмы на поўдні Ўкраіны, але і прывёў да гібелі сотняў хатніх жывёл, якія не пасьпелі выратавацца ад імклівай паводкі. Некаторым зь іх пашанцавала: іх выратавалі ўкраінскія валянтэры і неабыякавыя мясцовыя жыхары.
Затопленыя і зьнясіленыя. Як ратуюць хатніх жывёл у Херсоне. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Украінскія валянтэры працягваюць шукаць і ратаваць жывёл, якія трапілі ў страшэнную пастку пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС на поўдні Херсонскай вобласьці. Сытуацыю ўскладняе тое, што рабіць гэта даводзіцца пад расейскімі абстрэламі.

1
Валянтэры нясуць выратаваных сабак. Жывёлам далі заспакаяльныя лекі, каб іх было лягчэй пераправіць. Херсон, 7 чэрвеня 2023.

2
Гэтым сабакам таксама ўкалолі заспакаяльныя, каб іх было лягчэй эвакуіраваць з зоны затапленьня. Валянтэры кажуць, што працуюць пад расейскімі абстрэламі і вымушаныя асьцерагацца змытых зь берагоў паводкай мін.

3
Мокрая котка павісла на газавай трубе, спрабуючы ўратавацца.

4
Валянтэр ратуе сабаку з даху. Многія жыхары былі вымушаныя ў сьпешцы пакінуць свае дамы праз імклівы рост узроўню вады. На левым, акупаваным Расеяй беразе Дняпра, сытуацыя яшчэ горшая: па-першае, ён ніжэйшы за правы, і зона затапленьня там большая. Па-другое, эвакуацыі і працы валянтэраў перашкаджаюць расейскія войскі.

5
Валянтэр перапраўляе сабаку на лодцы, Херсон.

6
Рэакцыя жанчыны, калі валянтэры дастаюць яе ўратаваных хатніх жывёл з чоўна.

7
Выратаваных сабак, якія знаходзяцца пад дзеяньнем заспакаяльных, вымаюць з лодкі.

8
Валянтэрка супакойвае выратаванага сабаку.

9
Выратаваныя каты.

10
Украінскі валянтэр і ўратаваны ім сабака.

11
Валянтэр гладзіць сабаку ў выратавальным пункце.