Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У конкурсе «Засьпявай 4х4» перамог дзявочы дуэт Helious. Аўдыё


Гурт Heli°us Марыі Гаўрыленкі і Алiны Казачэнкі перамог у конкурсе маладых выканаўцаў «Засьпявай 4х4», які ладзіць партал Tuzinfm.by разам з фондам «Вяртаньне».

Пераможцу абвясьцілі на канцэрце фіналістаў, што прайшоў 21 кастрычніка ў менскім клюбе «ILI», паводле галасаваньня прафэсійнага журы. Прадусар конкурсу Сяргей Будкін зазначыў, што выбар пераможцы быў складаны, бо ўсе фіналісты (гэта таксама гурты «Малала», «Тутэйшыя» і K3tyvana) былі вельмі моцнымі канкурсантамі.

Helious перамаглі зь песьняй «Па неадступнасьці» на словы паэткі Ніны Лістоты. Цяпер гурт плянуе запісаць дэбютны альбом. У якасьці прызу яны атрымалі «творчую стыпэндыю» памерам 1000 рублёў і здымкі кліпу на пераможную песьню з рэжысэрам Арцёмам Лобачам.

Конкурс «Засьпявай» ладзіўся ўжо чацьвёрты раз. Ранейшымі пераможцамі былі Віталь Варанко (2014), гурт Naviband (2015), Pauline, Leibonik і трыё Дзьмітры Нікановіч — Вольга Сацюк — Мікіта Найдзёнаў (2016).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG