Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь біяграфіі Калякіна прыбралі інфармацыю пра ягоны ўдзел у імпічмэнце прэзыдэнта


Сяргей Калякін, архіўнае фота
Сяргей Калякін, архіўнае фота

Кандыдат у дэпутаты па Аршанскай гарадзкой акрузе № 25, старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін 26 жніўня накіраваў у Віцебскую тэрытарыяльную камісію скаргу на рашэньне акруговай камісіі, якая зьмяніла тэкст ягонай біяграфіі ў агульным для кандыдатаў акругі плякаце і ў інфармацыйным матэрыяле.

Як перадае БелаПАН пісьмовым выглядзе тэкст з інфармацыяй пра сабе. Паводле слоў палітыка, тэкст прачыталі і прынялі без заўваг.

Аднак на плякаце і інфармацыйным матэрыяле без узгадненьня з Калякіным і без абгрунтаваньня адпаведнага рашэньня акруговая камісія надрукавала тэкст, зь якога выдалілі сказ «Удзельнік імпічмэнту Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ў 1996 годзе».

Гэтымі дзеяньнямі, лічыць Калякін, акруговая камісія «груба парушыла патрабаваньні выбарчага заканадаўства і ўшчаміла правы кандыдата ў дэпутаты». «Незаконна выкрасьленыя акруговай камісіяй зьвесткі зьяўляюцца істотнай часткай маёй біяграфіі, пра якія выбаршчыкам акругі важна ведаць», — падкрэсьліў Калякін, патрабуючы аднавіць у тэксьце агульнага пляката і інфармацыйнага матэрыялу фразу «Удзельнік імпічмэнту прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку ў 1996 годзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG