Лінкі ўнівэрсальнага доступу
Перайсьці да галоўнага зьместу
Перайсьці да галоўнай навігацыі
Перайсьці да пошуку
Навіны
Усе навіны
Відэа і фота
Людзі
Палітыка
Эканоміка
Вайна
Беларусы на вайне
Палітвязьні
Культура
Каляндар
Толькі на свабодзе
Блогі
ГІСТОРЫЯ НА СВАБОДЗЕ
падкасты
Тэсты
Кнігі
Аўдыёкнігі
PREMIUM
МОВА
НА ХВАЛЯХ СВАБОДЫ
Сувязь
Абысьці блякаваньне
Падзяліцца інфармацыяй
Эмэйл-рассылка
ПАДПІСАЦЦА
RSS
падкасты
facebook
twitter
Сачыце за абнаўленьнямі
Усе сайты РС/РСЭ
Шукаць
РАССЫЛКА
НАВІНЫ
Шукаць
Папярэдняя старонка
Наступная старонка
Гарачыя навіны!
Фотагалерэі
2016: Год у фатаздымках
30 сьнежань 2016, 12:30
Гвалт на Блізкім Усходзе, небясьпечныя падарожжы мігрантаў празь Міжземнае мора і Эўропу, „Брэксыт“ і амэрыканскія выбары. Гісторыя году ў фатаграфіях.
1
Марозная раніца ў Менску, 5 студзеня 2016 году (AFP/Sergei Gapon)
2
Надзея Талаконьнікава з гурту "Pussy Riot" падчас здыманьня відэакліпу "Чайка", у якім намякаецца на генэральнага пракурора Расеі Юрыя Чайку (epa/Denis Sinyakov)
3
Партрэт рэспубліканскага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа перад домам у Ўэст Дэ Mойн, штат Аёва, 15 студзеня 2016 году (Reuters/Jim Young)
4
Жанчына зь дзецьмі на руінах дому ў курдзкім горадзе Сілопі, паўднёва-ўсходняя Турэччына каля мяжы з Іракам, 19 студзеня 2016 году (AFP/Ilyas Akengin)
5
Жэўвані Сілва трымае свайго сына Гуштаву Энрыкі, які нарадзіўся зь мікрацэфаліяй у шпіталі ў Рэсіфі, Бразылія, 26 студзеня 2016 году. У Бразыліі зафіксаваны рэзкі рост выпадкаў мікрацэфаліі — праблемы разьвіцьця плода, пры якой дзіця нараджаецца з маленькай галавой. Прычынай праблемы лічаць вірус Зіка, які пераносяць камары (Reuters/Ueslei Marcelino)
6
Паліцыянты ў супрацьгазах у будынку косаўскага парлямэнту пасьля таго, як апазыцыйныя дэпутаты ўжылі сьлезацечны газ, Прыштына, 19 лютага 2016 году (AFP/Armend Nimani)
7
Актывісты няўрадавай арганізацыі „Міжнародны цэнтар неадкладнага рэагаваньня“ сустракаюць лодку зь мігрантамі ў Мітылене на востраве Лесбас, куды тыя прыплылі з Турэччыны 22 лютага 2016 году (AFP/Aris Messinis)
8
Расейскі сапэр шукае міны ў Пальміры 7 красавіка 2016 году. Сырыйскія ўрадавыя сілы выбілі з Пальміры ваяўнікоў «Ісламскай дзяржавы» 27 сакавіка, але тыя зноў захапілі горад у сярэдзіне сьнежня (epa/Vadim Savitsky)
9
Арол ловіць дрон на вучэньнях паліцыі ў Катвэйку, Нідэрлянды, 7 сакавіка 2016 году (AFP/ANP/Koen van Weel)
10
Дзяўчынка ў лягеры мігрантаў і ўцекачоў у Ідумэні, Грэцыя, на мяжы з Македоніяй, 10 сакавіка 2016 году (epa/Valdrin Zhemaj)
11
Падчас канцэрту на Краснай плошчы ў Маскве з нагоды другой гадавіны анэксіі Расеяй Крыму, 18 сакавіка 2016 году (Reuters/Maxim Shemetov)
12
Хвіліна маўчаньня ў Брусэлі 24 сакавіка 2016 году па ахвярах некалькіх тэрарыстычных актаў, што адбыліся за пару дзён да таго (epa/Christophe Petit Tesson)
13
Хлопчык праходзіць паўз разбураны мінарэт мячэту ў кантраляваным паўстанцамі горадзе Дума пад Дамаскам, 31 сакавіка 2016 году (epa/Mohammed Badra)
14
Азэрбайджанская журналістка Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава пасьля вызваленьня з-пад арышту ў Баку 25 траўня 2016 году. Ісмаілава была арыштаваная ў сьнежні 2014 году за журналісцкія расьсьледаваньні карупцыі (Aziz Karimov, RFE/RL)
15
Пратэст у Кабуле 16 траўня 2016 году супраць рашэньня ўладаў правесьці новую лінію электраперадачаў паўз раёны, заселеныя народнасьцю хазара (Wakil Kohsar/AFP)
16
Украінская лётніца Надзея Саўчанка вярнулася 25 траўня ў Кіеў пасьля вызваленьня з расейскай турмы ў абмен на дваіх затрыманых расейцаў (Reuters/Gleb Garanich)
17
Антыўрадавыя пратэсты «Каляровай рэвалюцыі» ў Скоп'е, Македонія, 31 траўня 2016 году. (epa/Georgi Licovski)
18
Мэмарыял ахвяраў генацыду 1995 году ў Срэбраніцы. 11 ліпеня 2016 году (Midhat Poturovic, RFE/RL)
19
Актывісты ЛГБТ-супольнасьці ды іх прыхільнікі 12 чэрвеня памінаюць ахвяраў масавага забойства ў гей-клюбе ў Арланда, Флорыда, дзе загінулі 49 чалавек (epa/Jim Lo Scalzo)
20
Паводка на рацэ Цьзіньша ў кітайскай правінцыі Юньнань, 15 лютага 2016 году (Reuters)
21
Чорныя стужкі на помніку ў Ніцы, дзе 14 ліпеня падчас сьвяткаваньня нацыянальнага сьвята — Дня ўзяцьця Бастыліі — у выніку тэрарыстычнага нападу загінулі 84 чалавекі (epa/Olivier Anrigo)
22
Турэцкія сьцягі і партрэт прэзыдэнта Эрдагана на плошчы Таксім у Стамбуле 23 ліпеня 2016 году падчас дэманстрацыі супраць спробы вайсковага перавароту (Petr Shelomovskiy)
23
Украінкі вяртаюцца 1 жніўня ў свае разбураныя кватэры ў горадзе Ясінаватая, дзе прайшлі баі паміж сэпаратыстамі і ўкраінскімі вайскоўцамі (epa/Alexander Ermochenko)
24
Жыхары фавэлы Мангейра ў Рыё-дэ-Жанэйра глядзяць адкрыцьцё Алімпіяды, 5 жніўня 2016 году (Reuters/Ricardo Moraes)
25
Ратаўнічыя працы ў вёсцы Аматрычэ вобласьці Лацыё, Італія, 1 верасьня 2016 году. 24 жніўня там адбыўся землятрус, у выніку якога загінулі каля 300 чалавек (epa/Alessandro di Meo)
26
Сакалінае паляваньне на Сусьветных гульнях качэўнікаў у Кіргізстане, 6 верасьня 2016 году (Amos Chapple, RFE/RL)
27
Пасьля авіяналёту на кантраляваны паўстанцамі раён Саліхін, Алепа, 11 верасьня 2016 году (AFP/ Ameer Alhabi)
28
Рэфэрэндум у Вугоршчыне ў справе квотаў на мігрантаў, 2 кастрычніка 2016 году (Reuters/Bernadett Szabo)
29
Хасіды адзначаюць у Умані юдэйскі Новы год, 2 кастрычніка 2016 году (TASS/Viktor Drachev)
30
Найджэл Фарадж, лідэр нацыяналістычнай брытанскай партыі UKIP, сьвяткуе перамогу на рэфэрэндуме аб выхадзе Вялікай Брытаніі з Эўразьвязу, 23 чэрвеня 2016 году (epa/Hannah McKay)
31
На курорце Нэвэ Зогар на Мёртвым моры ў Ізраілі, 18 кастрычніка 2016 году (AFP/Menahem Kahana)
32
Дэмантаж лягеру мігрантаў у Кале, паўночная Францыя, 2 кастрычніка 2016 году (AFP/Philippe Huguen)
33
У залі кіраваньня 4-га рэактара Чарнобыльскай АЭС, 7 лістапада 2016 году (RFE/RL, Serhiy Korovayniy)
34
Мігранты пад Бялградам, Сэрбія, 10 лістапада 2016 году (Reuters/Marko Djurica)
35
Дэманстранты — апанэнты новаабранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 12 лістапада 2016 году, праз чатыры дні пасьля яго перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах (AFP/Kena Betancur)
36
Жыхары Мосулу пакідаюць горад падчас авіяўдараў кааліцыйных сілаў па пазыцыях ваяўнікоў «Ісламскай дзяржавы», Ірак, 17 лістапада 2016 году (Reuters/Goran Tomasevic)
37
Украінскі вайсковец страляе па прарасейскіх сэпаратыстах у сяле Аўдзіеўка, 22 лістапада 2016 году (epa/Anatolii Stepanov)
38
Кубінцы ў Ляс Тунас чакаюць жалобную калёну з прахам Фідэля Кастра, 2 сьнежня 2016 году (Reuters/Carlos Barria)
39
Хлопчык гуляе з самалёцікам на месцы авіякатастрофы каля Абатабаду, Пакістан, 8 сьнежня 2016 году (Reuters/Faisal Mahmood)
40
Жыхары Алепа ўцякаюць ад баёў за горад, 13 сьнежня 2016 году (Reuters/Abdalrhman Ismai)
41
Расейскі амбасадар у Турэччыне Андрэй Карлаў застрэлены на адкрыцьці фотавыставы ў Анкары, 19 сьнежня 2016 году (AP still photo/Reuters video)
42
Грузавік пратараніў натоўп людзей на перадкалядным кірмашы на бэрлінскай плошчы Брайтшайдпляц, 19 сьнежня 2016 году (REUTERS/Fabrizio Bensch)
2016: Год у фатаздымках
Катэгорыі
Мультымэдыя
Ці будуць судзіць Лукашэнку
Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым
Яшчэ
Відэа
Ці будуць судзіць Лукашэнку
Вусаў: Пасьля выбараў статус Лукашэнкі зьменіцца. Нават для Захаду
Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым
Яшчэ
Наверх
XS
SM
MD
LG