Напярэдадні гульняў улады сутыкнуліся з мноствам праблем - ад нізкай якасьці будаўніцтва спартовых аб'ектаў да недахопу паліцыі, да бруду і вірусу Зіка. Але ўсе, хто прыехаў у Рыё, усё роўна чакаюць галоўнага спартовага сьвята.
Рыё-дэ-Жанэйра: горад чакае Алімпіяду

1
У Алімпійскім парку.

2
Валянтэры, якія дапамагаюць гасьцям Алімпіяды.

3
Рабочыя ўсё яшчэ вядуць рамонт у Алімпійскім парку. Будаўніцтва многіх алімпійскіх аб'ектаў завяршаюць у Рыё якраз у гэтыя дні.

4
Арэна, на якой пройдуць спаборніцтвы па пляжным валейболе, разьмешчаная на пляжы Капакабана.

5
Заторы на дарогах - праблема ў Рыё-дэ-Жанэйра. Дарога ад цэнтру гораду да Алімпійскай вёскі ў раёне Бара займае паўтары гадзіны. Квіток на аўтобус без кандыцыянэра каштуе 3,8 рэала (прыкладна 1,5 даляра), на аўтобус з кандыцыянэрам і інтэрнэтам 10 рэалаў (прыкладна тры з паловай даляра)

6
Напярэдадні Алімпіяды ў горадзе Рыё-дэ-Жанэйра ўзмоцненыя захады бясьпекі ў месцах вялікай колькасьці турыстаў.

7
Надвор'е ў Рыё-дэ-Жанэйра стаіць у апошнія дні пахмурная. Нягледзячы на гэта, на пляжах гораду народу шмат.

8
Скульптура зь пяску, прысьвечаная Алімпіядзе, на пляжы Капакабана. Сфатаграфавацца каля яе можна за адзін рэал (прыкладна паўдаляра).

9
На пляжы Іпанэма прадаюць хусткі. Паводле падлікаў ураду Бразыліі, падчас Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра прыедзе паўмільёна турыстаў.

10
Узброеная ахова на ўваходзе ў мэтро ў Рыё-дэ-Жанэйра.