27 студзеня 1945 году савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лягер «Аўшвіц-Біркенаў» у польскім горадзе Асьвенцім. У лягеры заставаліся зьняволеныя, якія не маглі хадзіць самастойна. Нацысты не пасьпелі цалкам зьнішчыць будынкі, газавыя камэры і печы.
«Аўшвіц» быў самым буйным з нацысцкіх лягераў, большасьць яго зьняволеных былі габрэямі. Таму дзень яго вызваленьня — 27 студзеня - адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.
Канцлягер «Аўшвіц» на фатаздымках: тады і цяпер
Тады

Цяпер

1
Вялікая брама. Здымак справа быў зроблены ў 1945 годзе адразу пасьля вызваленьня лягера. З тых часоў тут нічога не зьмянілася
Тады

Цяпер

2
На фота справа: 1944 год. Жанчына з дзецьмі накіроўваецца ў газавую камэру. На заднім фоне відаць драўляныя баракі - гэта лягер «Біркэнаў», які дадаткова быў пабудаваны ў «Аўшвіцы». Пасьля вайны гэтыя будынкі былі разбураныя, але цагляныя сьцены і коміны захаваліся.
Тады

Цяпер

3
Нацысты садзяць елкі ў лягеры каля 15-га блёка. На фота справа - турысты, студзень 2015 года
Тады

Цяпер

4
Адзін з чатырох крэматорыяў у «Аўшвіцы». Яго пабудавалі першым для спальваньня трупаў вязьняў. Будынкі другога і трэцяга крэматорыяў былі разбураныя нацыстамі да прыходу савецкіх войскаў. Чацьвёрты быў разбураны ў 1944 годзе падчас бунту зьняволеных
Тады

Цяпер

5
«Сьцяна сьмерці» ў двары 11-га блёка, тут расстрэльвалі зьняволеных. Двор быў адноўлены пасьля вайны. На фота справа - першапачатковы выгляд. У 11-м блёку ўжывалі розныя віды катаваньняў