Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 верасьня 2016 году


архіўнае фота
архіўнае фота

Менавіта гэтую дату як найбольш верагодную назвала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

У размове з журналістамі яна сказала, што, згодна з законам, выбары павінны адбыцца не пазьней за 17 верасьня, але ёсьць яшчэ адна ўмова, што выбары адбываюцца звычайна ў нядзелю, а ня ў нейкі іншы дзень. А апошняя нядзеля ў гэтым выпадку прыпадае на 11 верасьня.

Адказваючы на пытаньне Свабоды, ці будзе перад гэтымі выбарамі мяняцца выбарчае заканадаўства, пра неабходнасьць чаго кажуць эўрапейскія міжнародныя арганізацыі, Лідзія Ярмошына адказала:

«Ведаеце, гэтыя прапановы зьмяніць заканадаўства супярэчаць самім традыцыйным падыходам эўрапейцаў. Ёсьць такая Вэнэцыянская камісія, якая рэкамэндуе не мяняць выбарчае заканадаўства, калі да правядзеньня выбараў застаецца часу меней за год. Згодна зь беларускім заканадаўствам, гэты тэрмін скарачаецца на палову і складае 6 месяцаў».

Што тычыцца таго, ці будуць праведзеныя нейкія зьмены, Лідзія Ярмошына сказала, што трэба дачакацца фінальнай, канчатковай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЭ, якая працавала на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі і зразумець, які заўвагі там зробленыя, і што прапануюць эўрапейскія экспэрты для паляпшэньня заканадаўства.

Сёньня на паседжаньні ЦВК былі зацьверджаныя фінансавыя вынікі прэзыдэнцкай кампаніі 2015-га году, яны абышліся казьне ў 175 мільярдаў 935 мільёнаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG