Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Горадні: «Цяжка зразумець як 23 лютага суадносіцца зь Беларусьсю...»


Чаму дзень абаронцаў Айчыны ў Беларусі адзначаюць 23 лютага? Зь якой гістарычнай падзеяй зьвязана гэтая дата? Ці сьвяткуеце вы яе? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:09 0:00
Наўпроставы лінк

— Чаму сьвяткуюць менавіта 23 лютага? Я так разумею, што Ленін, Троцкі падпісалі ў гэты дзень указ аб стварэньні войска. Існуе нібыта нейкая байка, што 22 лютага быў указ аб стварэньні белага войска. Праўда, я ў гэтым ня ўпэўнены. Ну, а ў сучасных варунках наагул цяжка зразумець, як гэта ўсё суадносіцца зь Беларусьсю. Я, можа, крыху гарэлкі сёньня і вып’ю, але каб казаць, што гэта нейкае сьвята для мяне, то не.

— Я, як былы афіцэр, адзначаю гэтую дату былога Саюзу. Але адзначаю яе спартыўнымі мерапрыемствамі. А што датычыць таго, калі яна зьявілася, гэтая дата, то, па-мойму, у 1918 годзе. Праўда, гэта была замена праваслаўных сьвятаў, якія якраз у гэты час адзначаліся. Гэта зрабілі дзеля таго, каб народ зьбіць з панталыку, вось яны яго і прызначылі.

— Я сам не адзначаю, толькі віншую іншых, бо не служыў яшчэ ў войску.

— А чаму менавіта ў гэты дзень адзначаюць гэтае сьвята?

— Такіх падрабязнасьцяў ня памятаю.

— Сам не адзначаю, бо не служыў у войску. А чаму менавіта ў гэты дзень адзначаюць — ня ведаю.

— Сьвята адзначаю. У Савецкім Саюзе гэта быў Дзень савецкай арміі, а цяпер — Дзень абаронцы Айчыны. Але чаму менавіта ў гэты дзень адзначаюць — ня памятаю.

— Я ўжо і забыў, з чым зьвязаная гэтая дата. А сьвята адзначаю, зьбіраемся разам з хлопцамі, што разам служылі.

— Не, ня паматаю, але я ніколі і не цікавіўся, чаму менавіта 23 лютага адзначаюць. Сам адзначаю, бо адслужыў у войску. Цяпер нават думаю, што адслужыў недарма, хоць раней думаў, што папросту патраціў час. Войска вучыць жыцьцю: як ставіцца да сяброў, як сябе паводзіць... Гэта вельмі добрая жыцьцёвая школа, і там няма побач мамы і таты, усё даводзіцца рабіць самому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG