У ЗША працягваюцца пратэсты ў сувязі з забойствам паліцыянтамі ў Мінэсоце афраамэрыканца Джорджа Флойда. Часам акцыі перарастаюць у сутыкненьні з паліцыяй. Пратэсты ахапілі некалькі дзясяткаў амэрыканскіх гарадоў, пры гэтым у некаторых гарадах паліцыянты і вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі выказваюць салідарнасьць з пратэстоўцамі. У Фэргюсане (штат Місуры) паліцыянты апусьціліся перад актывістамі на калена і прастаялі так дзевяць хвілінаў (менавіта столькі паліцыянт Дэрэк Чавэн трымаў сваё калена на шыі Флойда). Жэсты салідарнасьці таксама дэманстравалі супрацоўнікі паліцыі ў Маямі, Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Флорыдзе і Каліфорніі.