Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я страціў давер да ўсіх удзельнікаў гэтых гульняў, — прэтэндэнт у кандыдаты Ўладзіслаў Цітовіч


Уладзіслаў Цітовіч
Уладзіслаў Цітовіч

39-гадовы прадпрымальнік зь Менску Ўладзіслаў Цітовіч заклікаў грамадзянаў падтрымаць ягонае вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты.

Такую заяву ён разьмясьціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ён заклікаў аб’яднацца вакол адзінага кандыдата, і гатовы прапанаваць сваю кандыдатуру і «з поўнай самааддачай уключыцца ў выбарную барацьбу».

Уладзіслаў Цітовіч прапанаваў запісвацца ў ягоную ініцыятыўную групу праз электронную пошту.

«Давайце аб’ядноўвацца! Назіраючы за гульнёй улады і апазыцыі, я страціў давер да ўсіх удзельнікаў гэтых гульняў. Я ня бачу рэальнага выніку і рэальных дзеяньняў. Мы „топчамся на месцы“, губляючы пэрспэктывы разьвіцьця. Толькі стаўшы адзінай сілай, мы зможам самі ўплываць на нашу будучыню», — напісаў Уладзіслаў Цітовіч.

«Кожны з нас здольны даць адказ на пытаньне пра тое, якога дабрабыту мы хочам для сябе і сваіх дзяцей. Мы павінны аб’яднацца, пераадолець страх перад рашучасьцю ўзяць адказнасьць за будучыню сваіх сем’яў, сваіх дзяцей, сваёй краіны, ажыцьцявіць сваё права выбару. Мы можам і павінны: выкараніць страх, перастаць прасіць і браць, перастаць жыць пад чужую дыктоўку. Мы самі напішам сваю праграму дзеяньняў!

Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам сувэрэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца народ! Пакуль мы не ўсьведамляем гэтую простую думку, наша права, гарантаванае Канстытуцыяй, мы ня станем жыць лепш», — напісаў прадпрымальнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG