Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў заявіў пра выхад з апазыцыйных структур

абноўлена
Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

«Двухгадовыя перамовы беларускай апазыцыі па вылучэньні адзінага кандыдата і вызначэньні сумеснай праграмы на прэзыдэнцкія выбары 2015 завяршыліся безвынікова, — гаворыцца ў заяве Някляева. — У сувязі з гэтым заяўляю пра свой выхад з апазыцыйных структур, у тым ліку з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду“, актывістам якой я назаўжды ўдзячны за працу і падтрымку. Незалежнасьць і дэмакратычная будучыня Беларусі застаюцца для мяне найважнейшай каштоўнасьцю. Дзеля гэтага я буду працаваць і далей».

Паводле зьвестак БелаПАН, пра выхад з апазыцыйнай кааліцыі (у якую ўваходзяць «Гавары праўду», Партыя БНФ, рух «За свабоду», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет») Уладзімір Някляеў заявіў таксама сёньня на паседжаньні «сямёркі», дзе безвынікова абмяркоўвалася пытаньне аб скліканьні Кангрэсу дэмакратычных сілаў і вылучэньні на ім адзінага кандыдата ў прэзыдэнты.

Уладзімір Някляеў быў адным з найбольш імаверных прэтэндэнтаў на вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2015 году. Паводле апошніх дадзеных НІСЭПД, ён безумоўны лідэр сярод апазыцыйных палітыкаў па электаральным рэйтынгу (7,6% у адкрытым пытаньні і 9,4% у закрытым).

Апазыцыйным сілам да гэтага часу так і не ўдалося дамовіцца аб вылучэньні адзінага кандыдата, а на паседжаньні «сямёркі» 8 красавіка не было дасягнута і пагадненьне аб правядзеньні Кангрэсу дэмсілаў.

7 красавіка рэспубліканская рада «Гавары праўду» прыняла рашэньне вылучаць кандыдатам у прэзыдэнты актывістку Тацяну Караткевіч.

Уладзімер Някляеў

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 году ў горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласьці.

Беларус. Праваслаўны.

Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Смаргоні.

1961–1966 Менскі тэхнікум сувязі.

1969–1973 Завочна навучаўся на філялягічным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытуту.

1971–1972 Вучыўся на аддзяленьні паэзіі Літаратурнага інстытуту ў Маскве. Пакінуў інстытут і вярнуўся ў Менск.

1966 Працаваў па спэцыяльнасьці ва Ўладзівастоку, Тайшэце і Нарыльску.

1967–1971 Працаваў радыёмэханікам у менскім тэлевізійным атэлье.

1972–1975 Літаратурны супрацоўнік рэдакцыі газэты «Знамя юности».

1975–1978 Рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск».

1978 Член Саюзу пісьменьнікаў СССР.

1978–1987 Старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня.

1987–1998 Галоўны рэдактар часопіса «Крыніца».

1996–1999 Галоўны рэдактар штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Быў сябрам Рады творчай і навуковай моладзі пры ЦК ЛКСМБ, сябрам Беларускага тэатральнага аб’яднаньня.

1998–2001 Старшыня праўленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

1999 Зьехаў зь Беларусі ў Польшчу па палітычных матывах. Вярнуўся ў Менск у 2003 годзе.

2001 На 13-м пазачарговым зьезьдзе Саюзу беларускіх пісьменьнікаў напярэдадні выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прапанаваў рэзалюцыю, у якой сьцьвярджаў, што дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу і ня мае права вылучаць сваю кандыдатуру.

2005–2009 Кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру.

2010 Ініцыятар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду».

Першы раз ажаніўся ў 19 гадоў. Жонка Людміла была на 5 гадоў старэйшая за Ўладзімера і зь дзіцем. Зь Людмілай Някляеў пражыў 35 гадоў. Акрамя дачкі Людмілы — Ілоны, у іх ёсьць таксама супольная дачка Ева.

Другая жонка Ўладзіміра, Вольга, на 20 гадоў маладзейшая за Ўладзімера Някляева.

Палітычная кар’ера паэта Ўладзімера Някляева

Кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
1/26 Кіраўнікі кампаніі «Гавары праўду» Уладзімер Някляеў і Андрэй Дзьмітрыеў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў агітуе ў электрычцы і ў Заслаўі, 6 сьнежня 2010 году.
2/26 Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў агітуе ў электрычцы і ў Заслаўі, 6 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Вулічны пікет кампаніі «Гавары праўду» 9 сьнежня 2010 году каля прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Менску. Уладзімер Някляеў выклікаў дзейнага прэзыдэнта на дэбаты.
3/26 Вулічны пікет кампаніі «Гавары праўду» 9 сьнежня 2010 году каля прэзыдэнцкай адміністрацыі ў Менску. Уладзімер Някляеў выклікаў дзейнага прэзыдэнта на дэбаты.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Сустрэча з выбарцамі ў Магілёве 15 сьнежня 2010 году.
4/26 Сустрэча з выбарцамі ў Магілёве 15 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прэсавая канфэрэнцыя кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава 18 сьнежня 2010 году.
5/26 Прэсавая канфэрэнцыя кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава 18 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прэсавая канфэрэнцыя кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава 18 сьнежня 2010 году.
6/26 Прэсавая канфэрэнцыя кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава 18 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году.
7/26 Уладзімер Някляеў галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году.
8/26 Уладзімер Някляеў галасуе на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Зьбіты пасьля пратэсту на вуліцах Менску Ўладзмер Някляеў у офісе кампаніі «Гавары праўду» 19 сьнежня 2010 году.
9/26 Зьбіты пасьля пратэсту на вуліцах Менску Ўладзмер Някляеў у офісе кампаніі «Гавары праўду» 19 сьнежня 2010 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў выходзіць з турмы пад хатні арышт 29 студзеня 2011 году.
10/26 Уладзімер Някляеў выходзіць з турмы пад хатні арышт 29 студзеня 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Акцыя салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым у Магілёве 16 лютага 2011 году.
11/26 Акцыя салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым у Магілёве 16 лютага 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў пад хатнім арыштам 8 сакавіка 2011 году.
12/26 Уладзімер Някляеў пад хатнім арыштам 8 сакавіка 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Акцыя салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым у Менску 11 сакавіка 2011 году. Людзі чыталі вершы Някляева каля дому, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.
13/26 Акцыя салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым у Менску 11 сакавіка 2011 году. Людзі чыталі вершы Някляева каля дому, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў у судзе 5 траўня 2011 году.
14/26 Уладзімер Някляеў у судзе 5 траўня 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў у судзе 5 траўня 2011 году.
15/26 Уладзімер Някляеў у судзе 5 траўня 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Belarus – Trial of Uladzimer Nyaklyaeu, Vital Rymasheuski, Andrey Dzmitryeu, Syarhey Vazniak, Alyaksandar Fyaduta, Nasta Palazhanka. Minsk 05may2011
16/26 Belarus – Trial of Uladzimer Nyaklyaeu, Vital Rymasheuski, Andrey Dzmitryeu, Syarhey Vazniak, Alyaksandar Fyaduta, Nasta Palazhanka. Minsk 05may2011
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў каля суду 20 траўня 2011 году.
17/26 Уладзімер Някляеў каля суду 20 траўня 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Акцыя пратэсту ў Менску 15 чэрвеня 2011 году. Ўладзімер Някляеў размаўляе зь міліцыянтам.
18/26 Акцыя пратэсту ў Менску 15 чэрвеня 2011 году. Ўладзімер Някляеў размаўляе зь міліцыянтам.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў каля суду 22 ліпеня 2011 году.
19/26 Уладзімер Някляеў каля суду 22 ліпеня 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў з жонкай Вольгай, 2011 год.
20/26 Уладзімер Някляеў з жонкай Вольгай, 2011 год.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў наведаў Рыгора Барадуліна, 2011 год.
21/26 Уладзімер Някляеў наведаў Рыгора Барадуліна, 2011 год.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск і Ўладзімер Някляеў падчас саміту «Усходняга партнэрства» ў Варшаве 30 верасьня 2011 году.
22/26 Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск і Ўладзімер Някляеў падчас саміту «Усходняга партнэрства» ў Варшаве 30 верасьня 2011 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук на прэзэнтацыі кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011» 1 сьнежня 2011 году
23/26 Уладзімер Някляеў і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук на прэзэнтацыі кнігі «Адзін дзень палітвязьня 2009-2011» 1 сьнежня 2011 году
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Уладзімер Някляеў зь лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам 22 чэрвеня 2012 году.
24/26 Уладзімер Някляеў зь лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам 22 чэрвеня 2012 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Выбарчы пікет кампаніі «Гавары праўду» ў Менску 13 жніўня 2012 году.
25/26 Выбарчы пікет кампаніі «Гавары праўду» ў Менску 13 жніўня 2012 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Выбарчы пікет кампаніі «Гавары праўду» ў Менску 13 жніўня 2012 году.
26/26 Выбарчы пікет кампаніі «Гавары праўду» ў Менску 13 жніўня 2012 году.
Здымкі апошніх гадоў.
Паказаць яшчэ Паказаць менш
Previous slide
Next slide

Прэміі і ўзнагароды

1979 Прэмія Ленінскага камсамолу за кнігу «Вынаходцы вятроў».

1986 Ордэн «Знак Пашаны» за ўклад у літаратуру.

1998 Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (у галіне літаратуры) за кнігу вершаў і паэм «Прошча».

2009 Ляўрэат першай прэміі I Міжнароднага фэстывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена».

На пачатку 2010 году Някляеў узначаліў грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», якая адразу стала адной зь вядучых сіл у апазыцыйным руху Беларусі. Балятаваўся ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году.

У дзень галасаваньня, 19 сьнежня 2010 году, быў зьбіты да непрытомнасьці ў цэнтры Менску па шляху на мірную акцыю пратэсту. З чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Празь некалькі гадзін быў адтуль выкрадзены супрацоўнікамі спэцслужбаў.

Зьбіты Ўладзімер Някляеў
Зьбіты Ўладзімер Някляеў

Апынуўся ў СІЗА КДБ, быў абвінавачаны па артыкуле «Масавыя беспарадкі». З моманту зьбіцьця 19 сьнежня да пераводу пад хатні арышт 29 студзеня перанёс чатыры гіпэртанічныя крызы і ня меў магчымасьці сустрэцца з адвакатам.

30 сакавіка абвінавачаньне перафармулявана на «арганізацыю дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, ці ўдзел у іх». 20 траўня суд Фрунзенскага раёну Менску прыгаварыў Някляева да двух гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на два гады.

Паводле сацыялягічных апытаньняў апошніх гадоў, Уладзімер Някляеў — самы папулярны апазыцыйны палітык Беларусі. Паводле дасьледаваньня НІСЭПД за сакавік 2015 году, рэйтынг Някляева — 7,6%, зь мінулага году ён вырас больш як у два разы.

Онлайн-канфэрэнцыі Ўладзімера Някляева на Свабодзе

18 лістапада 2010 году

19 сакавіка 2014 году

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG