24 лютага 2022 году Расея пачала поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну. Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Насуперак заявам прэзыдэнта Расеі Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейсікя войскі бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў. У верасьні 2022 году Расея абвясьціла анэксію чатырох абласьцей Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.Публікуем падборку фота гарадоў і вёсак, зробленыя да і пасьля ўварваньня расейскіх войскаў.
Руіны: гарады Ўкраіны, зьнішчаныя расейскім уварваньнем. ФОТАГАЛЕРЭЯ
абноўлена

1
Горад Бахмут у Данецкай вобласьці Ўкраіны. Да ўварваньня Расеі ў 2022 годзе ў горадзе пражывала каля 70 тысяч чалавек

2
Бахмут у чэрвені 2023 году, неўзабаве пасьля захопу расейскімі войскамі

3
Цэнтральная плошча Мар'інкі ў жніўні 2014 году. Тады ў гэтым горадзе ў Данецкай вобласьці пражывала некалькі тысяч чалавек

4
Разбураныя ўскраіны Мар'інкі ў траўні 2023. Да моманту захопу Марʼінкі расейскімі войскамі ў сьнежні 2024 галоўнакамандуючы УСУ генэрал Валеры Залужны заявіў, што гораду «больш не існуе», ён фактычна сьцёрты зь зямлі

5
Шыльда на ўезьдзе ў Вуглядар, горад у Данецкай вобласьці. Да расейскага ўварваньня ў мястэчку, дзе здабывалі вугаль, жыло каля 14 тысяч чалавек

6
Вуглядар з вышыні птушынага палёту, люты 2023. Горад моцна разбураны абстрэламі. Па стане на студзень 2024 ён застаецца пад кантролем Украіны

7
Дамы ў Прывольлі, горадзе з насельніцтвам каля шасьці з паловай тысяч чалавек у Луганскай вобласьці на ўсходзе Ўкраіны. Фота зробленае ў красавіку 2022, калі Прывольле было прыфрантавым горадам, хоць практычна не пашкоджаным вайной.

8
Тое, што засталося ад Прывольля. Здымак зроблены ў чэрвені 2022, калі расейскія войскі заявілі аб усталяваньні кантролю над горадам.

9
Праваслаўная царква ў вёсцы Багародзічнае Данецкай вобласьці, 2019 год

10
Руіны Багародзічнага ў сьнежні 2022. Сяло некалькі разоў пераходзіла да расейцаў, затым украінцы адбівалі яго

11
Цэнтар Марыюпалю, гораду ў Данецкай вобласьці, дзе калісьці пражывала каля 420 тысяч чалавек. 2019 год

12
Тое ж скрыжаваньне ў Марыюпалі ў красавіку 2022 году, пасьля захопу гораду расейскімі войскамі.