Вайсковыя парады ў Кіеве і іншых украінскіх гарадах прайшлі 24 жніўня ў гонар 30-годдзя незалежнасьці краіны. Парад у сталіцы разам з тысячамі суайчыньнікаў глядзелі былыя прэзыдэнты Ўкраіны і дзейны кіраўнік дзяржавы.
Вайсковы парад, людзі ў вышыванках. Як Украіна адзначыла 30 год незалежнасьці. ФОТАГАЛЕРЭЯ
1
Танкі на Храшчаціку падчас вайсковага параду ў Кіеве ў гонар Дня Незалежнасьці
2
Украінскія вайскоўцы з нацыянальным сьцягам
3
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыбывае на парад у гонар Дня Незалежнасьці
4
Вайсковыя бубначы маршыруюць па Храшчаціку
5
Украінцы глядзяць парад на Майдане Незалежнасьці
6
Украінскія вайскоўцы зь дзяржаўным сьцягам на Майдане Незалежнасьці
7
Былыя прэзыдэнты Ўкраіны Пятро Парашэнка (другі справа), Віктар Юшчанка (у цэнтры) і Леанід Кучма (другі зьлева) назіраюць за парадам у Кіеве
8
Самы вялікі ў сьвеце транспартны самалёт – украінскі Ан-225 «Мрия» – пралятае над Кіевам
9
Вайскоўцы маршыруюць па Храшчаціку
10
Калёна танкаў праяжджае па Кіеве
11
Вайскоўцы разам са службовымі сабакамі
12
Украінскія вайсковыя самалёты пралятаюць над Майданам Незалежнасьці
13
Група вайскоўцаў ЗША ўдзельнічала ў сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці ва ўкраінскай сталіцы
14
Жанчыны ў традыцыйнай украінскай вопратцы на парадзе ў гонар Дня Незалежнасьці
15
Украінская вайсковая тэхніка
16
Украінскія маракі таксама ўдзельнічалі ў парадзе ў Кіеве
17
Украінскія дэсантнікі ў порце Адэсы на беразе Чорнага мора
18
Дэсантнік скача зь верталёта ў мора
19
Манэўры вайсковых самалётаў у Адэсе
20
Гледачы на вайсковым парадзе ў Дзень Незалежнасьці ў Адэсе