Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідзе вайна, Краматорск ужо не для гасьцей». Рэпартаж зь цягніка, які больш не даходзіць да Данецкай вобласьці. ВІДЭА

Разьвітаньне ўкраінскага салдата на вакзале ў Краматорску. Архіўнае фота
Разьвітаньне ўкраінскага салдата на вакзале ў Краматорску. Архіўнае фота

Ва Ўкраіне ўпершыню за гады ўварваньня Расеі спынілі пасажырскія чыгуначныя зносіны з Данецкай вобласьцю, бо яны сталі надта небясьпечныя.

З пачатку поўнамаштабнай вайны і да апошніх тыдняў хуткія цягнікі хадзілі з Кіева ў Краматорск. Цяпер жа цягнік да Краматорску не даходзіць. Гэтую навіну жыхары Данецкай вобласьці ўспрынялі з сумам.

Журналісты тэлеканалу «Настоящее время» паразмаўлялі з пасажырамі цягніка.

Репортаж из поезда, который больше не доходит до Донецкой области
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:38 0:00

За апошнія некалькі дзён расклад цягніка паміж Кіевам і ўсходам Украіны некалькі разоў мяняўся. Цяпер крайні ўсходні пункт на мапе пасажырскіх чыгуначных маршрутаў — невялікае мястэчка ў Харкаўскай вобласьці. Людзей з суседняй Данецкай вобласьці туды перавозяць аўтобусы.

Яшчэ нядаўна гэты цягнік ішоў да Краматорску.

«Вельмі сумна. Ты ж разумееш: добра, маршрут скарацілі, але і нас скарачаюць. Скарачаецца жыцьцё ў Краматорску», — кажа Алена.

Алена — псыхоляг і пэдагог. У Краматорску ў бамбасховішчы яна далей працуе зь дзецьмі, якія засталіся, дапамагаючы ім перажыць стрэсы вайны. Цяпер яна едзе ў Кіеў, дзе жывуць яе муж і дачка.

«Мы верым. Але вера пачала крыху прасядаць. Я і бацькам кажу: «У нас хлопцы займаюцца эвакуацыяй, давайце не прывязвацца да дамоў, галоўнае — дзеткі і жыцьцё. І калі што, дык давайце ехаць далей», — кажа яна.

У вагонах шмат вайскоўцаў. Яны кажуць, што рашэньне скараціць маршрут успрынялі з сумам.

«Зважаючы на тое, што ідзе вайна, мы прывыклі да якіх-кольвек нечаканых зьменаў. Я згодны, што Краматорск ужо не для гасьцей. На жаль», — кажа адзін з іх.

Вайскоўцы і іхныя сем’і — тыя, хто апошнімі гадамі задаюць настрой гэтаму маршруту. Сёньня ў гэтых вагонах няма весялосьці:

«Фронт адступае. Гэта не сакрэтная інфармацыя. Усе мусяць гэта разумець».

«FPV-дроны ўжо далятаюць да Краматорску і Славянску. Ня ведаю, як будзе выглядаць абарона Славянску і Краматорску. Ня бачу ніякіх рашэньняў, якія могуць нешта зьмяніць, нешта палепшыць. Я бачу, як крадуць грошы, прыкрываючыся вялікімі мэтамі».

Ёсьць яшчэ адна дэталь. Цяпер вайскоўцаў і іншых пасажыраў вязе ня хуткі Hyundai, як раней, а звычайны дызэль. Пасажыраў загадзя папярэдзілі, што камфортныя ўмовы будуць толькі пасьля перасадкі ў Палтаве — больш чым празь дзьве сотні кілямэтраў. Празь некалькі гадзін шляху цягнік зрабіў прыпынак. На перасадку — лічаныя хвіліны. За некалькі хвілін пасажыры пераселі з аднаго цягніка на іншы.

«Данеччына ўкраінская была, ёсьць і будзе, пакуль ёсьць мы, людзі, якія застаюцца там і ствараюць. І нават калі мы зьедзем, мы ўсё роўна панясем з сабой часьцінку Данецкага краю», — кажа адна з пасажырак.

Лягістыка зь перасадкай — вымушаная мера, кажа галоўны праваднік рэйсу. Абстрэлы пашкодзілі энэргетычную інфраструктуру рэгіёну, таму электрацягнік увесь шлях праехаць ня можа.

«Спадзяюся, гэта часова. Хочацца верыць. Мы спадзяемся на лепшае. Ня можа ж быць, што ўвесь час людзі ў такім прыгнечаным стане будуць. Так доўга немагчыма трымацца», — адзначае праваднік Віктар Краўцоў.

Ужо бліжэй да ночы цягнік пад сырэну паветранай трывогі заяжджае ва ўкраінскую сталіцу. Пасажыры стомлена зьбіраюць рэчы — трэба пасьпець да камэнданцкай гадзіны.

Апошні цягнік з Краматорску, стратэгічна важнай чыгуначнай станцыі Ўкраіны, закрытай праз набліжэньне фронту

Краматорскі чыгуначны вакзал — гэта больш чым проста вакзал. Гэта месца сустрэч і разьвітаньняў падчас вайны.
1/12 Краматорскі чыгуначны вакзал — гэта больш чым проста вакзал. Гэта месца сустрэч і разьвітаньняў падчас вайны.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Тут, на адным з ключавых транспартных вузлоў Украіны на фронце, салдаты знаходзілі некалькі дзён, а часам толькі пару гадзін, каб пабачыцца з блізкімі. На працягу гадоў вайны радасьць сустрэчы перапляталася з смуткам разьвітаньня.
2/12 Тут, на адным з ключавых транспартных вузлоў Украіны на фронце, салдаты знаходзілі некалькі дзён, а часам толькі пару гадзін, каб пабачыцца з блізкімі. На працягу гадоў вайны радасьць сустрэчы перапляталася з смуткам разьвітаньня.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Кіраўнік вайсковай адміністрацыі рэгіёну Вадзім Філашкін, а таксама дзяржаўны чыгуначны апэратар Украіны 5 лістапада абвясьцілі пра «цяжкае рашэньне» прыпыніць рух цягнікоў у Краматорск і зь яго з прычынаў бясьпекі.
3/12 Кіраўнік вайсковай адміністрацыі рэгіёну Вадзім Філашкін, а таксама дзяржаўны чыгуначны апэратар Украіны 5 лістапада абвясьцілі пра «цяжкае рашэньне» прыпыніць рух цягнікоў у Краматорск і зь яго з прычынаў бясьпекі.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Цягнікі ў Краматорск прыбывалі з усёй Украіны, у тым ліку з Івана-Франкоўску і Львова, што ў заходнім рэгіёне краіны, а таксама з Херсону, паўднёвага гораду, які амаль штодня абстрэльваюць расейскія войскі з процілеглага берагу Дняпра.
4/12 Цягнікі ў Краматорск прыбывалі з усёй Украіны, у тым ліку з Івана-Франкоўску і Львова, што ў заходнім рэгіёне краіны, а таксама з Херсону, паўднёвага гораду, які амаль штодня абстрэльваюць расейскія войскі з процілеглага берагу Дняпра.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Адным з самых запоўненых маршрутаў круглы год быў хуткі цягнік з Кіева, які часта называюць «цягніком жыцьця». Да нядаўняга часу ён заставаўся дарогай дадому для тысяч людзей, перавозячы салдатаў, іхныя сем’і, валянтэраў і ўцекачоў.
5/12 Адным з самых запоўненых маршрутаў круглы год быў хуткі цягнік з Кіева, які часта называюць «цягніком жыцьця». Да нядаўняга часу ён заставаўся дарогай дадому для тысяч людзей, перавозячы салдатаў, іхныя сем’і, валянтэраў і ўцекачоў.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Цяпер цягнікі, якія прыбываюць з захаду ў бок Краматорскага раёну, будуць спыняцца ў Харкаўскай вобласьці. Пасьля падарожнікам давядзецца ехаць да Краматорску на машыне яшчэ тры гадзіны.
6/12 Цяпер цягнікі, якія прыбываюць з захаду ў бок Краматорскага раёну, будуць спыняцца ў Харкаўскай вобласьці. Пасьля падарожнікам давядзецца ехаць да Краматорску на машыне яшчэ тры гадзіны.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
У апошнія месяцы Расея сыстэматычна атакуе чыгуначную інфраструктуру Ўкраіны, спрабуючы паралізаваць лягістыку, у тым ліку перавозку вайсковых грузаў.
7/12 У апошнія месяцы Расея сыстэматычна атакуе чыгуначную інфраструктуру Ўкраіны, спрабуючы паралізаваць лягістыку, у тым ліку перавозку вайсковых грузаў.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Падтрыманьне працы ўкраінскіх чыгунак — і пытаньне нацыянальнага гонару, і эканамічная неабходнасьць. Функцыянаваньне чыгунак жыцьцёва важнае патрэбнае для гуманітарнай дапамогі і ня толькі на працягу больш чым чатырох гадоў пасьля ўварваньня Расеі.
8/12 Падтрыманьне працы ўкраінскіх чыгунак — і пытаньне нацыянальнага гонару, і эканамічная неабходнасьць. Функцыянаваньне чыгунак жыцьцёва важнае патрэбнае для гуманітарнай дапамогі і ня толькі на працягу больш чым чатырох гадоў пасьля ўварваньня Расеі.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Улады ўжо былі ненадоўга прыпынялі рух цягнікоў у Краматорску пасьля таго, як у красавіку 2022 году расейская балістычная ракета ўдарыла ў станцыю, забіўшы 61 чалавека.На момант удару каля 1000 чалавек чакалі эвакуацыі ў больш бясьпечныя рэгіёны краіны.
9/12 Улады ўжо былі ненадоўга прыпынялі рух цягнікоў у Краматорску пасьля таго, як у красавіку 2022 году расейская балістычная ракета ўдарыла ў станцыю, забіўшы 61 чалавека.На момант удару каля 1000 чалавек чакалі эвакуацыі ў больш бясьпечныя рэгіёны краіны.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Нягледзячы на ​​значныя пашкоджаньні, станцыя была адноўлена праз шэсьць месяцаў, аднавілі рух цягнікі.
10/12 Нягледзячы на ​​значныя пашкоджаньні, станцыя была адноўлена праз шэсьць месяцаў, аднавілі рух цягнікі.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Увесну 2014 году, калі Расея падбухторвала да ўзброенага паўстаньня на ўсходнім Данбасе, Краматорск некалькі месяцаў быў акупаваны прарасейскімі сэпаратысцкімі фармаваньнямі. У ліпені таго ж году ўкраінскія войскі вярнулі горад, ён стаў фактычным рэгіянальным адміністрацыйным цэнтрам замест акупаванага Расеяй Данецку.
11/12 Увесну 2014 году, калі Расея падбухторвала да ўзброенага паўстаньня на ўсходнім Данбасе, Краматорск некалькі месяцаў быў акупаваны прарасейскімі сэпаратысцкімі фармаваньнямі. У ліпені таго ж году ўкраінскія войскі вярнулі горад, ён стаў фактычным рэгіянальным адміністрацыйным цэнтрам замест акупаванага Расеяй Данецку.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
На закалочаных дошкамі вокнах краматорскага чыгуначнага вакзалу было напісана «Бастыён супраць гунаў». Гэта адсылка да вандроўных ваяўнічых плямёнаў V стагодзьдзя, якія ішлі з Цэнтральнай Азіі й Каўказу на захад, у Эўропу. На сустрэчы ў жніўні з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб выкарыстаў гэты выраз, каб паспрабаваць пераканаць Трампа ў важнасьці барацьбы Украіны: «Краматорск і Славянск — бастыён супраць гунаў», — нібыта сказаў Стуб.<br>
12/12 На закалочаных дошкамі вокнах краматорскага чыгуначнага вакзалу было напісана «Бастыён супраць гунаў». Гэта адсылка да вандроўных ваяўнічых плямёнаў V стагодзьдзя, якія ішлі з Цэнтральнай Азіі й Каўказу на захад, у Эўропу. На сустрэчы ў жніўні з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам прэзыдэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб выкарыстаў гэты выраз, каб паспрабаваць пераканаць Трампа ў важнасьці барацьбы Украіны: «Краматорск і Славянск — бастыён супраць гунаў», — нібыта сказаў Стуб.
У той час як Расея прасоўваецца да ўкраінскага горада Краматорск, украінскія ўлады былі вымушаныя прыпыніць чыгуначныя перавозкі да яго. Украінская служба Радыё Свабода ўзгадвае, якія выглядаў знакаміты чыгуначны вакзал гораду падчас вайны.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG