Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сьвіслачы пачаўся перасьлед за ўшанаваньне паўстанцаў Каліноўскага


Агульны здымак удзельнікаў акцыі ўшанаваньня паўстанцаў у Сьвіслачы побач з помнікам Кастусю Каліноўскаму
Агульны здымак удзельнікаў акцыі ўшанаваньня паўстанцаў у Сьвіслачы побач з помнікам Кастусю Каліноўскаму

Да сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка прыходзілі міліцыянты і патрабавалі азнаёміцца і падпісаць складзены на яго пратакол за ўдзел у нібыта несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 30 кастрычніка.

Пад несанкцыянаванай акцыяй міліцыянты мелі на ўвазе ўшанаваньне памятных мясьцінаў, зьвязаных з паўстанцамі Кастуся Каліноўскага. Юры Глебік адмовіўся знаёміцца і падпісваць пратакол, заявіўшы міліцыянтам, што нічога не парушаў.

Юры Глебік
Юры Глебік

— На Дзяды, як і патрабуе традыцыя нашых продкаў, ушанавалі магілы паўстанцаў, якія аддалі свае жыцьці за тое, каб мы нарадзіліся і жылі. Пабывалі ў Якушоўцы, радавой сядзібе Каліноўскіх. Дзеля гэтага прыехалі людзі з розных гарадоў Беларусі. Усклалі кветкі і запалілі зьнічы. Ну што мы парушылі? Але ўлада зноў пачынае рабіць з нас парушальнікаў закону. Зрэшты, іншага ніхто і не чакаў. Думаю, што пазьней павінна прыйсьці позва ў суд.

Падобныя акцыі ўшанаваньня паўстанцаў Каліноўскага традыцыйна на Дзяды штогод адбываюцца ў Сьвіслачы. Ніякіх праблемаў падчас акцыяў з міліцыяй не бывае, грамадзкага парадку ніхто не парушае, але штогод на ўдзельнікаў складаюць пратаколы і прысуджаюць штрафы. Пазалетась былі асуджаны аж 19 актывістаў, летась — пяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG