Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе вечарына салідарнасьці з Андрэем Бандарэнкам і Міхаілам Жамчужным


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Вечарыну праводзяць актывісты ініцыятыўнай групы «За волю», якія рэгулярна ладзяць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі. А 18-й гадзіне ў офісе БНФ зьбяруцца тыя, хто лічыць сваім грамадзянскім абавязкам падтрымаць праваабаронцу Андрэя Бандарэнку і былога навукоўца Міхаіла Жамчужнага, якія цяпер за кратамі.

Былы бізнэсовец і палітвязень, праваабаронца Андрэй Бандарэнка адбывае за злоснае хуліганства 3 гады ў бабруйскай калёніі. Андрэй Бандарэнка спрабаваў аспрэчыць прысуд, але беспасьпяхова. У калёніі ён трапіў у складаную сытуацыю: некаторыя вязьні прапанавалі залічыць яго ў разрад вязьняў зь нізкім сацыяльным статусам на той падставе, што падчас сваёй першай адседкі ён нібыта сустракаўся з падобным чалавекам. На знак пратэсту Андрэй Бандарэнка адмовіўся прымаць ежу з астатнімі вязьнямі, пазьней яго зьмясьцілі ў карцэр. 8 студзеня 2015 году вязень быў вызвалены з карцэру і з таго часу зноў адмаўляецца есьці ў агульнай сталоўцы. Чым скончыцца супрацьстаяньне Андрэя Бандарэнкі з гэтымі турэмнымі традыцыямі, пакуль невядома. У лістах на волю Андрэй Бандарэнка працягвае заяўляць, што частка матэрыялаў ягонай крымінальнай справы былі сфальшаваная дзеля таго, каб павялічыць яму пакараньне. На волі Андрэя Бандарэнку чакаюць жонка і малая дачка, бацька і сёстры.

Міхаіл Жамчужны
Міхаіл Жамчужны

Чакае суду і былы актывіст «Плятформы» Міхаіл Жамчужны. Паводле віцебскай актывісткі Тацяны Севярынец, суд над Міхаілам Жамчужным мае адбыцца неўзабаве. Абвінавачваюць навукоўца ў наўмысным разгалошваньні службовай таямніцы і ў атрыманьні хабару. Пры гэтым падрабязнасьці справы Міхаіла Жамчужнага праваабаронцам невядомыя. Паводле некаторых зьвестак, увосень 2014 году, калі Андрэй Бандарэнка быў на «Валадарцы», зь ім сустракаліся супрацоўнікі Віцебскага КДБ, каб пагутарыць пра Міхаіла Жамчужнага.

Міхаіл Жамчужны — кандыдат тэхнічных навук, былы дацэнт Віцебскага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, канструктар лятальных апаратаў. У 2012 годзе Жамчужны, які выйшаў на волю пасьля першай адседкі за эканамічныя злачынствы, пачаў аказваць дапамогу актывістам «Плятформы» і пагадзіўся стаць заснавальнікам арганізацыі «Плятформа інавэйшн» — нашчадка закрытай уладамі «Плятформы».

Актывісты групы «За волю» мяркуюць, што Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага беларускія ўлады перасьледуюць з палітычных прычынаў. Між тым праваабаронцы «Вясны» не падзяляюць гэтай пазыцыі. Прынамсі, Андрэя Бандарэнку яны палітвязьнем ня лічаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG