Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе міжнародны кангрэс беларускай культуры — «За росквіт незалежнай Беларусі»


Сайт кангрэсу. Поўная вэрсія — толькі па-расейску
Сайт кангрэсу. Поўная вэрсія — толькі па-расейску

Арганізатары форуму — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Кангрэс адбудзецца 5–6 траўня.

«Працэсы глябалізацыі, выклікі і канфлікты сучаснасьці востра актуалізуюць праблему захаваньня нацыянальных культур і традыцый народаў. Захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і пэрспэктывы іх разьвіцьця зьяўляюцца асноўнай сыстэмнай задачай, якая забясьпечыць стабільнасьць і росквіт незалежнай Беларусі», — пішуць арганізатары кангрэсу на адмысловым сайце belcongress.by.

Мяркуецца, што ўдзельнікі кангрэсу будуць садзейнічаць асэнсаваньню і прапагандзе культуры Беларусі, распрацоўцы і ўдасканаленьню сучаснай цэласнай культурнай стратэгіі, спрыяць росту палітычнай, эканамічнай і прававой культуры на розных узроўнях грамадзкай сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG