Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве вандалы зноў пашкодзілі помнік Шаўчэнку


Адноўлены подпіс на помніку не пратрымаўся і месяца
Адноўлены подпіс на помніку не пратрымаўся і месяца

Другі раз за год невядомыя пашкодзілі помнік Тарасу Шаўчэнку ў Магілёве — зьбілі з пастамэнта надпіс.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў старшыня магілёўскага культурна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня ўкраінцаў «Дніпро» Генадзь Гузій.

Ён апавёў, што надпіс «Тарас Шаўчэнка» першы раз зьбілі з помніка 22 студзеня, калі ва Ўкраіне адзначаўся Дзень саборнасьці.

«За тры месяцы гэта ўжо другі раз. 10 гадоў з 2005 году помнік стаяў, і ніхто яго не чапаў. А за апошнія тры месяцы ўжо два разы зьбілі надпіс. Падазраваныя ў акце вандалізму ў студзені ўстаноўленыя не былі. Мы атрымалі паведамленьне зь міліцыі, што вандалаў не знайшлі. А гэтым разам невядомыя зьбілі надпіс, які пасьля першага пашкоджаньня быў зроблены з плястыку. Мы зрабілі яго з плястыку, каб выключыць магчымасьць здаць яго ў лом каляровага мэталу. Аднак зноў надпіс зьбілі».

Карэспандэнт: «Як вы можаце пракамэнтаваць гэта?»

Гузій: «Раней мы думалі, што гэта вандалізм, нехта паквапіўся на каляровы мэтал. Але цяпер гэта ўжо праява сэпаратызму. Бо сэпаратызм пачынаецца з распальваньня нацыянальнай варажнечы паміж людзьмі. Гэта першы званок. Калі мясцовыя органы ня ў стане будуць вырашыць гэтае пытаньне, то будзем зьвяртацца ў адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі. Каб аказалі дапамогу мясцовым праваахоўным органам, бо пытаньне не вырашаецца і гэта паўторны выпадак».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG