Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у лістападзе ў Беларусі найбольш падаражэлі гародніна (на 14,71%) і яйкі (на 5,56%).
Сярод гародніны агуркі падаражэлі на 35,54%, памідоры — на 16,68%, перац — на 15,04%, бульба — на 3,68%.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў лістападзе ў параўнаньні з кастрычнікам вырасьлі на 1,48%.
Харчовыя тавары падаражэлі са сьнежня 2015 году на 10,4%, нехарчовыя — на 9,7%, паслугі — на ўсе 19,8%.
Таксама ў лістападзе значна падаражэлі рытуальныя паслугі (на 7,7%), квіткі на канцэрты (на 4,5%).
Інфляцыя з пачатку году склала 10,1%.