Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўручаюць тры літаратурныя прэміі за адзін вечар. Вынікі ў рэжыме online

У менскім Прэс-клюбе (вул. Веры Харужай, 3-601) праходзіць цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў прэміяў імя Карласа Шэрмана (за найлепшы пераклад літаратурнага твору на беларускую мову), імя Алеся Адамовіча (за найлепшы публіцыстычны твор, прысьвечаны актуальным праблемам сучаснасьці) і імя Францішка Багушэвіча (за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці чытачоў).

19:37 25.10.2016

Прэмія імя Алеся Адамовіча (за найлепшы публіцыстычны твор, прысьвечаны актуальным праблемам сучаснасьці) заснаваная ў 1995 годзе. Раней было 4 намінацыі: літаратурная публіцыстыка, газэтная журналістыка, кінажурналістыка, радыёжурналістыка. Цяпер намінацыяў менш.

Сярод ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча розных гадоў — шмат свабодаўцаў: Валянцін Жданко, Віталь Цыганкоў, Ганна Соўсь, Сяргей Дубавец, Віталь Тарас, Міхась Скобла, Сяргей Навумчык.

Прэмія Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці чытачоў.

У ліку ляўрэатаў мінулых гадоў — свабодавец Аляксандар Лукашук, Лявон Баршчэўскі, Андрэй Катлярчук, Вольга Бабкова, Людміла Рублеўская, Дзьмітры Матвейчык, Анатоль Трафімчык.

19:37 25.10.2016

Прэмія імя Карласа Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад літаратурнага твору на беларускую мову. Заснавалі яе толькі сёлета, і сёньня, у дзень народзінаў Карласа Шэрмана, стануць вядомыя першыя ляўрэаты.

У доўгім сьпісе намінантаў было 15 кніг, перакладзеных з 6 моваў 23 перакладчыкамі. У шорт-ліст трапілі тры прэтэндэнты:

Павал Касьцюкевіч — пераклаў з ангельскай мовы «Аўтаспынам па галяктыцы» Дугласа Адамса (выдавецтва «Логвінаў»);

Францішак Корзун — пераклаў з ангельскай «Лісты Круцяля» Клайва Стэйплза Льюіса (выдавецтва «Галіяфы»);

Якуб Лапатка — пераклаў зь фінскай «Калевалу» (выдавец Зьміцер Колас).

XS
SM
MD
LG