Падзеі мінулага тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Паходні ў Косаве, дым у Кіеве, Софіі і на Камчатцы. 11 фотаімгненьняў тыдня.
1
Рэнавацыя статуі іранскага мастака ў парку ў Тэгеране.
2
Шпацыр з сабакам пасьля сьнегападу. Стаўрапаль, Расея.
3
Пара ўздымаецца над ЦЭЦ у Софіі, Баўгарыя.
4
Раварыст на замерзлай Фінскай затоцы каля Санкт-Пецярбургу.
5
На вуліцы ў Маскве.
6
Дым над Ключаўскім вульканам на Камчатцы.
7
Дымавыя шашкі падчас пратэсту супраць карупцыі ў судовай сыстэме Ўкраіны, Кіеў, 9 сакавіка.
8
Зіма ў Растове Вялікім, Расея.
9
Расейскія фэміністкі танчаць на вуліцы ў Санкт-Пецярбургу 8 сакавіка.
10
Адзначэньне ўгодкаў сьмерці аднаго з камандзіраў Косаўскай вызваленчай арміі ў косаўскай вёсцы, 7 сакавіка.
11
Хакейны каток пасьля матчу на замерзнутым Байкале, які быў арганізаваны для прыцягненьня ўвагі да экалягічных праблем у Іркуцкай вобласьці Расеі.