Папа надзявае хустку, касманаўты падымаюцца з Байкануру, украінцы напагатове ў Марыюпалі. 15 фотаімгненьняў тыдня.

Чалавек дапамагае Папу Францыску надзець нашыйную хустку, якую ён падарыў пантыфіку падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Танк страляе падчас вайсковых вучэньняў на ўкраінскім палігоне ў Чарнігаўскай вобласьці.

Касьмічны карабель Саюз МС-11 стартуе з касмадрому Байканур у Казахстане 3 сьнежня. На борце трое касманаўтаў: Дэйвід Сэн-Жак з Канады, Алег Канапенка з Расеі і Эн МакЛэйн з ЗША.



Труна зь целам былога прэзыдэнта ЗША Джордж Буша-старэйшага ў ратондзе Капітолія ў Вашынгтоне. Буш-старэйшы памёр на 95-м годзе жыцьця 30 лістапада.

Былы сэнатар ЗША Боб Доўл, 95-гадовы вэтэран Другой сусьветнай вайны, папрасіў памочніка, каб той дапамог яму ўстаць з інваліднага крэсла каля труны зь целам былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага.

Дзікія качкі вяселяцца на Енісеі каля Краснаярску пры тэмпэратуры мінус 30 градусаў па Цэльсію.




Удзельнік традыцыйнага конкурсу коннага паляваньня з прыручанымі бэркутамі і каршунамі ў Алматы, Казахстан.

Праваслаўны сьвятар багаслаўляе касьмічны карабель Саюз МС-11 на касмадроме Байканур у Казахстане 2 сьнежня.

Дзяўчаты ўдзельнічаюць у фізычнай трэніроўцы ў Катманду, Нэпал.

Караблі паблізу Марыюпалю на Азоўскім моры. 25 лістапада Расея захапіла тры ўкраінскія ваенна-марскія судны і 24 маракоў.