Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Украінцы умацоўваюць акопы, індусы будуюць мост, якуты запасаюцца вадою. 17 фотаімгненьняў тыдня.

1
Аўганскія студэнткі на выпускной цырымоніі ў мэдычным інстытуце ў Кандагары, 29 лістапада.

2
Пакістанскі марскі спэцназ дэманструе ўмельства барацьбы з тэрарыстамі. Карачы, 29 лістапада.

3
Рэкруты Вайскова-паветраных сілаў Індыі падчас муштры, 29 лістапада.

4
Апанэнты саміту G20 у Аргентыне спускаюць паветра з гіганцкай лялькі-выявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з падгузьнікам. Буэнас-Айрэс, 29 лістапада.

5
Якуцк, размова на вуліцы пры 39 градусах марозу, 29 лістапада.

6
Аблокі дыму над найбуйнейшай у Эўропе электрастанцыяй, якая працуе на бурым вуглі. Бэлхатуў, Польшча.

7
Збор лёду вяскоўцамі з возера за 70 км на поўдзень ад Якуцка, дзе тэмпэратура паветра была мінус 41 па Цэльсію. У такія маразы шмат дзе ў Якуцыі падача вады спыняецца, і людзі вымушаныя зьбіраць лёд і распускаць яго; 27 лістапада.

8
Апазыцыя выходзіць на марш у Скоп’е, Македонія, патрабуючы адстаўкі ўраду; 28 лістапада.

9
Наведвальнікі пакідаюць гандлёвы цэнтар у Кіеве пасля таго, як ён быў атакаваны дымавымі гранатамі падчас пратэсту ўкраінскіх нацыяналістаў 28 лістапада. Актывісты пратэставалі супраць прысутнасьці расейскага бізнэсу ва Ўкраіне.

10
Каскадэр на матацыкле ўнутры «Сьцяны сьмерці»; Бангкок, 27 лістапада.

11
Расколіна, зробленая ўкраінскімі мастакамі на арцы помніка ўкраінска-расейскай дружбе ў Кіеве.

12
Работнікі ставяць пантонны мост праз раку Ганг у Алахабадзе, Індыя.

13
Цьвярскі бульвар у Маскве, 27 лістапада.

14
Гістарычная інсцэнізацыя бітвы на Бярэзіне каля вёскі Брылі, Беларусь, 25 лістапада.

15
Дзетдомаўцы добраахвотна дапамагаюць умацоўваць акопы ўкраінскіх пазыцый каля вёскі Рыбацкае за 25 км ад Марыюпалю, 26 лістапада.

16
Дэманстрацыя ў Кіеве ў падтрымку ўкраінскага флёту пасьля захопу трох украінскіх суднай у Керчанскай пратоцы Расеяй.

17
Румыны ў традыцыйных строях прысутнічаюць на асьвячэньні Сабору народнага выратаваньня, які будуецца ў Бухарэсьце.