Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня, 31 кастрычніка – 6 лістапада

1
Выступ кітайскіх студэнтаў у школе баявых мастацтваў Шаалінь у правінцыя Хэнань з нагоды заснаваньня футбольнага клюбу.

2
Басьнійская мусульманка моліцца ў мемарыяльным цэнтры, устаноўленым у памяць разьні мусульманскага насельніцтва ў Срэбраніцы ў 1995 годзе.

3
Славенскія салдаты кладуць загароджу з калючага дроту на славенска-харвацкай мяжы.

4
Намёты ўцекачоў і мігрантаў на грэцкай высьпе Лесбас.

5
Сырыйскае дзіця атрымлівае першую дапамогу ў палявым шпіталі на ўскраіне Дамаску пасьля авіяўдару сілаў, лаяльных да сырыйскага ўраду.

6
Расейскі мастак-пэрформэр Пётр Паўленскі перад штаб-кватэрай Федэральнай службы бясьпекі (ФСБ) ў цэнтры Масквы, дзьверы якой ён абліў бэнзынам і падпаліў.

7
Уцекачы і мігранты начуюць у полі на грэцкай высьпе Лесбас.

8
На вуліцы ў мястэчку Доўма, на ўсход ад Дамаску.

9
Пасьля авіяўдару на мястэчка Доўма на ўсход ад Дамаску.

10
Рускія салдаты, апранутыя ў форму Чырвонай Арміі Другой сусьветнай вайны, бяруць удзел у вайсковым парадзе на Краснай плошчы ў Маскве.

11
Аун Сан Су Чжы, лідэр партыі Нацыянальнай лігі Бірмы за дэмакратыю, выступае перад прыхільнікамі пасьля эпахальных парлямэнцкіх выбараў, на якіх яе партыя набрала каля 70 адсоткаў галасоў.

12
Сьвяткавання 23-х угодкаў стварэньня разьведвальных войскаў Узброеных сілаў Армэніі ў Ерэване.