Падзеі мінулага тыдня на фaтаздымках сусьветных агенцтваў.
Землятрус у Інданэзіі, прызямленьне ў Казахстане, «бітва немцаў з рускімі» ў Беларусі. 17 фотаімгненьняў тыдня.

1
Краявід на востраве Сулавэсі пасьля землятрусу ў Інданэзіі 28 верасьня.

2
Верталёт прызямляецца каля капсулы з трыма касманаўтамі, двума амэрыканцамі і расейцам, якія вярнуліся на Зямлю пасьля шасьці месяцаў у Міжнароднай касьмічнай станцыі. Казахстан, 4 кастрычніка.

3
У Аўганістане 28 верасьня пачалася выбарчая парлямэнцкая кампанія.

4
Маці аплаквае дачку, якая загінула ў землятрусе ў Інданэзіі 28 верасьня і была пахаваная ў адной магіле разам зь іншымі ахвярамі. Колькасьць загінулых у землятрусе перавысіла 1,5 тысячы чалавек.

5
Кракадзіл, увязьнены ў шыне, у рэчцы каля гораду Палу на інданэзійскім востраве Сулавэсі, які пацярпеў найгорш ад землятрусу 28 верасьня.

6
Хаўтуры па трох падлетках, якія загінулі ад выбуху супрацьпяхотнай міны ў гарадку Горлаўка каля Данецку.

7
Біскупы падчас імшы, якую служыў папа Францішак на плошчы Сьв. Пятра ў Ватыкане, 3 верасьня.

8
Пашкоджаны землятрусам мячэт у інданэзійскім горадзе Палу.

9
Сырыйскі паўстанец чытае Каран на пазыцыі на прадмесьці Алепа.

10
Нелегальны мігрант, затрыманы каля ўзьбярэжжа Гішпаніі, 2 кастрычніка.

11
Прыхільнікі незалежнасьці Каталёніі абкідваюць паліцыю фарбамі падчас дэманстрацыі ў Барсэлёне 29 верасьня.

12
Рысавае жніво ў Кашміры,

13
Ультраартадаксальныя габрэі танчаць са скруткамі Торы на заканчэньне сьвята Сукот (Сьвята кушчаў) у Ерусаліме 1 кастрычніка.

14
Сцэна з рэканструкцыі бітвы паміж немцамі і рускай імпэратарскай арміяй падчас Першай сусьветнай вайны каля вёскі Макараўцы ў Беларусі, 30 верасьня.

15
Поні стаіць пад паўночным ззяннем на поўначы Нарвегіі, 30 верасьня.

16
Індыйскі работнік у Бангалоры ачышчае статую Махатмы Гандзі напярэдадні дня нараджэння індыйскага лідэра, 1 кастрычніка.

17
Аўганскія акушэркі ў Кабуле на выпускной цырымоніі пасьля восьмі месяцаў навучання паводле праграме, якая фінансуецца Міністэрствам замежных справаў Эстоніі, 1 кастрычніка.