Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня, 12-18 верасьня

1
Харвацкія паліцыянты, сырыйскія і афганскія эмігранты на чыгуначнай станцыі Белы Манастыр, 18 верасьня.

2
Карова выскоквае з грузавіка на рынку ў ваколіцах Карачы, Пакістан.

3
Колішнія і цяперашнія футбалісты на цырымоніі запуску гадзіньніка, які адлічвае час, што застаецца да адкрыцьця Чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году. Манежная плошча ў цэнтры Масквы, 18 верасьня.

4
Адзначэньне 15-й гадавіны зьнікненьня ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ, 16 верасьня. Пазьней ягонае цела без галавы было знойдзенае ў лесе пад Кіевам.

5
Паранены мігрант зь дзіцем падчас сутычак з вугорскім спэцназам на памежным пераходзе ў Рэске.

6
Дзяўчынка абдымае адну з авечак, якая будзе прададзенаая напярэдадні сьвята Ід-аль-Адха (Курбан Байрам) у ваколіцах Карачы, Пакістан.

7
АФганка пячэ хлеб у сваёй хаце пад Джалалабадам.

8
Кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Доналд Трамп выступае з прамовай аб нацыянальнай бясьпецы на борце баявога карабля "Аява" часоў Другой сусьветнай вайны, Сан Пэдра, Каліфорнія.

9
Кітайскі мастак Ай Вэйвэй пазіруе перад фатографамі на адкрыцьці сваёй выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лёндане.

10
Афганскія хлопчыкі вязуць ураджай на аслах у Гераце на захадзе Афганістану.

11
Хлопчык гуляе ў самалёце Як-40, ператвораным у дзіцячы садок у грузінскім горадзе Руставі.

12
Уцекачы стаяць за загароджай з калючага дроту каля гораду Хоргаш на сэрбска-вугорскай мяжы.

13
Фатаграфія на пашпарт, пакінутая мігрантам, у водарасьцях, вынесеных на бераг грэцкага востраву Лесбас.

14
Вайскоўцы і паліцыянты патрулююць сэрбска-вугорскую мяжу каля Рэске,з а 180 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Будапэшту.

15
Прарасейскія сэпаратысты бяруць удзел у вайсковых спаборніцтвах паміж танкавымі экіпажамі ў Тарэзе, Данецкая вобласьць.

16
Жанчына зь дзіцем на сэрбска-вугорскай мяжы каля гораду Хоргаш.

17
Сырыйскі ўцякач плыве зь дзіцем да берагу пасьля таго, як іх гумовая лодка зьдзьмулася за 100 мэтраў ад грэцкага востраву Лесбас.

18
Габрэйскі хлопчык-ультраартадокс з цацачным аўтаматам напярэдадні адзначэньня юдэйскага Новага Году ва ўкраінскім горадзе Умань.

19
Выбарца ўважліва вывучае бюлетэнь перад галасаваньнем на мясцовых выбарах у Кастраме, Расея.