Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Гульні качэўнікаў у Кіргізстане, пажар музэю ў Бразыліі, землятрус і апоўзень у Японіі. 15 фотаімгненьняў тыдня

1
Удзельніца Сусьветных гульняў качэўнікаў у Кіргізстане, 6 верасьня.

2
Група танцораў выступае падчас cпуску кантэйнернага судна ў Гаўры, Францыя, 6 верасьня.

3
Мужчына трымае іракскі нацыянальны сьцяг на фоне муніцыпальнага комплексу ў Басры, які падпалілі пратэстоўцы, патрабуючы лепшых грамадзкіх паслугаў і больш працоўных месцаў, 5 верасьня.

4
Чалавек глядзіць праз адтуліну самаробнага прытулку ў падземнай пячоры ў Ідлібе, Сырыя, 3 верасьня.

5
Работнік на найбуйнейшым у сьвеце радовішча бурштыну ў пасёлку Бурштынавы у Калінінградскай вобласьці Расеі, 3 верасьня.

6
Конны бой на Сусьветных гульнях качэўнікаў у Кіргізстане, 4 верасня.

7
Затор на Неўскім праспэкце ў Санкт-Пецярбургу, 3 верасьня.

8
Дзіця сядзіць перад намётам у лягеры для перамешчаных асобаў з сырыйскай правінцыі Ідліб, дзе цяпер ідуць баі паміж паўстанцамі і войскам Башара Асада, падтрымліваным расейскай авіяцыяй.

9
Сцэна з цырымоніі адкрыцьця Сусьветных гульняў качэўнікаў у Чалон-Аце, Кіргізстан, 2 верасьня. Гульні праводзяцца раз на два гады з мэтай «адрадзіць і захаваць культуру качавых цывілізацый», паводле арганізатараў. Больш за 3000 спартоўцаў з 77 краін прымаюць удзел у сёлетніх гульняў.

10
Пажар Нацыянальнага музэю Бразыліі ў Рыё-дэ-Жанэйру, 2 верасьня.

11
Сьвята ў гонар нараджэньня Крышны, Мумбай, Індыя, 3 верасьня.

12
Скульптура пад назвай Helter Shelter, якая паказвае прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, створаная мастаком Калумам Мортанам. Сыднэй, Аўстралія, 2 верасьня.

13
Аэрафотаздымка паказвае наступствы вялікага апоўзня, які адбыўся пасля землятрусу на японскім востраве Хакайда, 6 верасня.

14
Спартоўцы робяць здымкі падчас цырымоніі закрыцьця Азіяцкіх гульняў у Джакарце, 2 верасьня.

15
Пратэст супраць плянаванага павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Расеі. Санкт-Пецярбург, 2 верасьня.