Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Таматная бойка ў Гішпаніі, вольнае піяніна на Менскім моры, парасоны ў Салёніках. 18 фотаімгненьняў тыдня

1
Таматная бойка падчас штогадовага фэстывалю Тамаціна ў вёсцы Бунл у 50 кілямэтрах ад Валенсіі, Гішпанія.

2
Цягнік прыбывае ў Карачы. Штогод сотні людзей гінуць ці атрымліваюць раненьні пад коламі цягнікоў у Пакістане.

3
Індыйскія рыбакі грузяць рыбу ў лодкі, каб потым прадаць яе на рынку на беразе ракі Брахмапутры.

4
Людзі робяць фотаздымкі пад "Парасонамі" грэцкага скульптара Джорджа Зангалапоўласа на новай набярэжнай у Салёніках.

5
Пешаходны мост у цэнтры Масквы. Захад сонца.

6
Індыйская моладзь скача ў раку Ганг.

7
29 жніўня палястынскія дзеці ідуць у школу ў першы дзень новага навучальнага году ў вёсцы Сосія на поўдзень ад Хэўрону на Заходнім беразе Ярдану.

8
29 жніўня, у чацьвертую гадавіну Ілавайскай бітвы сотні крыжоў былі ўсталяваныя перад будынкам амбасады Расеі ў Кіеве ў памяць украінскіх салдат, якія загінулі ў вайне на ўсходзе краіны.

9
Македонская праваслаўныя вернікі запальваюць сьвечкі падчас сьвяткаваньня Ўсьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў царкве Сьвятой маці Марыі ў Скоп'е, Македонія.

10
Іванава. Пажылы мужчына глядзіць тэлезварот прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб пэнсійнай рэформе. 29 жніўня Пуцін прапанаваў зьмякчыць плянаваныя пэнсійныя зьмены, якія выклікалі пратэсты па ўсёй краіне.

11
Адпачынак у Ялце ў акупаваным Расеяй Крыме.

12
26 жніўня ў саксонскім горадзе Хемніц правыя радыкалы ўчынілі беспарадкі. Нагодай стала гібель 35-гадовага мужчыны ў ноч на нядзелю ў выніку бойкі некалькіх чалавек розных нацыянальнасцяў на гарадзкім фэстывалі.

13
Ля будынку амбасады Расеі ў Празе адбылася акцыя пратэсту з патрабаваньнем аб вызваленьні ўкраінскага рэжысэра Алега Сенцова, які трымае працяглую галадоўку пратэсту ў расейскай турме.

14
Грамадзянін ЗША Май Тран, які нарадзіўся ў Віетнаме, смуткуе ля партрэту сэнатара Джона Маккейна. Людзі прыходзяць з кветкамі да амэрыканскага пасольства ў Ханоі і да мэмарыялу, усталяванага на месцы, дзе ў кастрычніку 1967 году падчас Віетнамскай вайны Джон Маккейн прызямліўся з парашутам, катапультаваўшыся з самалёта, і быў узяты ў палон.

15
Акцыя "Вольнае піяніна" на беразе Менскага мора.

16
Туркмэнскі атлет Хаджамухамэд Tайчыееў на Азіяцкіх гульнях у Джакарце.

17
Нарыхтоўка ячмэню з вышыні птушынага палёту ў сыбірскай вёсцы Тальнікі ў Расеі.

18
Масавая цырымонія шлюбу ў Паўднёвай Карэі.