Фатаграфіі, знойдзеныя нямецкім мастаком, раскрываюць мэтады кантролю і тэрарызаваньня грамадзян, якія ўжывала «Штазі». Дзейнасьць «Штазі» прыцягвае новую ўвагу пасьля паведамленьня, што Нямецкая камісія працы з архівамі выявіла сакрэтнае пасьведчаньне, выдадзенае «Штазі» на імя цяперашняга прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.
Таемнае жыцьцё спэцслужбы ГДР «Штазі» ў 10 фатаздымках

1
Пажылая жанчына адпраўляе лісты ў зімовы дзень у камуністычнай Усходняй Нямеччыне.

2
Жанчына выходзіць з пасольства ЗША ва Ўсходнім Бэрліне.

3
Агенты «Штазі» вядуць назіраньне за аб'ектам. Гэтае фота зьяўляецца часткай з калекцыі фатаграфій нямецкага мастака Саймана Мэнэра, які два гады перачытваў архівы Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР («Штазі»), якія засталіся пасьля падзеньня камунізму ў Нямеччыне.

4
Уручэньне ўзнагароды супрацоўніку аддзела па праслухоўваньні тэлефонных размоў.

5
Фота з сэрыі фотаздымкаў, зробленых для навучаньня агентаў «Штазі» мэтадам сілавога арышту. У сярэдзіне 1980-х гадоў на кожныя 63 чалавекі ў ГДР прыпадаў афіцэр або інфарматар «Штазі», у той час як на кожныя 2000 жыхароў Трэцяга рэйха прыходзіўся адзін агент Гестапа.

6
Апэратыўнае фота ложка ў пустой кватэры. Пры правядзеньні таемных ператрусаў у кватэрах рабілі такія здымкі, якія дапамагалі агентам «Штазі» пакідаць рэчы на сваіх месцах, каб уладальнік кватэры нічога не западозрыў.

7
Фота, якое дакумэнтальна пацьвярджае празаходнія настроі ў спальні падлетка. Адзін з кірункаў дзейнасьці «Штазі» называўся «раскладаньнем». З дапамогай разбурэньня кар'еры, ананімных, зьневажальных лістоў, пранікненьня ў кватэры і замену лекаў або ўстанаўленьня камэр для атрыманьня кампрамэтуючых малюнкаў, людзей даводзілі да псыхалягічных пакутаў.

8
Заходні пачастунак, канфіскаваны «Штазі». У ГДР за заходні дэсэрт чалавека маглі звольніць з працы.

9
Фатаграфія, зробленая для навучаньня - як сачыць за аб'ектам.

10
Невядомыя афіцэры перад штаб-кватэрай Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ГДР («Штазі») у Бэрліне. Мэнэр кажа, што ён скончыў дасьледаваньне архіва мільёнаў некалі сакрэтных фатаграфій «Штазі». Аднак адзначае: «Ёсьць яшчэ значна больш таго, што варта ўбачыць. Гэта бясконцы матэрыял».