#салаўёў хуценька адказаў на апошнія пытаньні, разьвітаўся і адразу сыйшоў са сцэны
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
Пытаньне Салаўёву: Забярыце нас як Крым. #салаўёў: Ні ў якім разе
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Глядач задае пытаньне і прадстаўляецца: Ялта, Рэспубліка Крым, Расейская Фэдэрацыя. У залі апладысмэнты
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў пра адносіны Лукашэнкі і Пуціна: "На гэтым узроўні ўвогуле не бывае сяброўства"
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Я лічу Позьнера нерукапаціскальным, я не паважаю гэтага чалавека
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Глядач пытаецца, чаму Расея ня ўводзіць войскі ва Ўкраіну. Салаўёў адказвае - ня маем права, не дачакаецеся
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Януковіч цалкам зладзейская, гідкая жывёла
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Уключылі сьвятло, і пайшлі адказы на пытаньні https://t.co/PrwAqnmZLJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Пуцін людзям рэальна падабаецца, ён прыкольны
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#салаўёў Пачаў пералічваць нейкіх сталых удзельнікаў ток-шоў. Публіка прыхільна рэагуе - відавочна, адданыя гледачы расейскіх тэлеканалаў
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
#Салаўёў "У нас у анекдотах Лукашэнка заўсёды станоўчы герой. Пуцін пытаецца, што з урадам рабіць. А Лукашэнка адказвае - ператрахваць"
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
Салаўёў назваў маладафронтаўцаў юнымі жырыноўцамі: «Хіба гэта свабода? Гэта канцэнтраваны эгаізм».
Тэатар аднаго актора. #Салаўёў https://t.co/3WIeNFRhyJ
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016
Выступ Салаўёва паводле стылю нагадвае стэндап комікаў, з прэтэнзіяй на глыбіню і філязофію. Выступае ў тым самым фрэнчы, што і ў тэлеэфіры.
У залі Палаца пераважна людзі сярэдняга і старэйшага веку. У адным зь першых шэрагаў сядзіць Вадзім Гігін.
Акцыя скончылася, Дашкевіча не затрымалі, ён зайшоў у мэтро.
Дашкевіч сыходзіць з прыступак палаца, кажа, што варта разыходзіцца, бо мэта акцыі дасягнутая. «Гэта акцыя для тых, хто прыйшоў на Салаўёва», — кажа Дашкевіч.
Дашкевіча шчыльна атачаюць супрацоўнікі ў цывільным. Адзін зь іх вырваў плякат у аднаго з удзельнікаў акцыі і парваў яго.
Салаўёў выйшаў на прыступкі Палаца Рэспублікі да пратэстоўцаў у атачэньні сваёй аховы. Ён некалькі разоў зьняважліва выказаўся ў адрас беларускіх журналістаў. Таксама Салаўёў сказаў: «Што гэтыя людзі? Некалькі дзясяткаў. Унутры палаца значна больш грамадзянаў Беларусі, якія прыйшлі на мой выступ». Салаўёў сышоў.
Прыватная ахова адштурхоўвала журналістаў ад Салаўёва. Супрацоўнікі міліцыі ня ўмешвалася. Зьявіліся амапаўцы ў форме.
У фае палаца сабраўся натоўп наведнікаў канцэрту, чарга пачынаецца на вуліцы.
За Дашкевічам ходзяць супрацоўнікі ў цывільным. Ён раздае дыскі з фільмам «Ху із містэр Салаўёў?»
Дашкевіч сыходзіць з прыступак палаца, кажа, што варта разыходзіцца, бо мэта акцыі дасягнутая. «Гэта акцыя для тых, хто прыйшоў на Салаўёва», — кажа Дашкевіч.
Дашкевіча шчыльна атачаюць супрацоўнікі ў цывільным. Адзін зь іх вырваў плякат у аднаго з удзельнікаў акцыі і парваў яго.
Удзельнікі "ўрачыстай " сустрэчы Салаўёва разыходзяцца з плошчы. Затрыманых няма.#салаўёў https://t.co/0vptPCK8LM
— Радыё Свабода (@svaboda) 25.11.2016