Да зімовай Алімпіяды ў Сочы засталося менш за чатыры месяцы.
Расейскі чарнаморскі курорт спрабуе скончыць свой шматмільярдны макіяж з будоўляй вялікіх спартовых аб'ектаў. У той жа час грамадзкія арганізацыі ў Расеі і за мяжой занепакоеныя ўмовамі працы мігрантаў на алімпійскіх аб'ектах. Гучаць таксама заклікі да байкоту Алімпійскіх гульняў з прычыны прыняцьця ў Расеі антыгейскага заканадаўства.
Фотагалерэя. Алімпіяда ў Сочы: адваротны адлік
1
Недабудаваная Алімпійская вёска на гарналыжным курорце Роза Хутар, за 40 км ад Сочы
2
Алімпійская вёска ў Роза Хутары, від з гары Аібга
3
Шматкватэрныя вежы ўзвышаюцца над помнікам Уладзімеру Леніну
4
Сабака гуляе на фоне вуліцы, якую рамантуюць
5
Хлопчыкі гуляюць на аўтобусным прыпынку ў цэнтры Сочы
6
Шадзі Мадамінаў з Таджыкістану – прадавец на таджыцкім рынку ў Сочы
7
Супрацоўнікі сілаў бясьпекі кураць у часе рэйду супраць нелегальных мігрантаў
8
Жанчына гатуе плоў у вулічным кіёску на таджыцкім рынку
9
Валейбол у парку ў Сочы
10
Рабочыя кладуць асфальт у Алімпійскім парку ў Сочы
11
Чалавек сьпіць на пляжы ў Адлерскім раёне Сочы
12
13
Від на мора
14
Дзеці гуляюць на вуліцы каля свайго дома побач з пляжам
15
Сэрфэр у раёне Хоста ідзе праз завалы сьмецьця, якія засталіся на пляжы пасьля буры
16
Заход сонца над гаваньню ў Сочы
17
Гастарбайтэры адпачываюць у кавярні ў пасёлку Красная Паляна. Красная Паляна – алімпійскі аб'ект за 40 км ад Сочы
18
Гастарбайтэры спяць у аўтамабілі ў пасёлку Красная Паляна
19
Працоўныя-мігранты вядуць авечку па вуліцы ў Краснай Паляне пад Сочы