Насьледнік прастола Аўстра-Вугорскай імпэрыі быў забіты ў Сараеве 28 чэрвеня 1914 году. Забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда і яго жонкі Сафіі, паклала пачатак Першай сусьветнай вайны. Паглядзіце на людзей, месцы і падзеі, зьвязаныя з тым фатальным днём.
Першая сусьветная вайна: забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда

1
Эрцгерцаг Франц Фэрдынанд з жонкай Сафіяй і іх трое дзяцей прынцэсай Сафіяй, прынц Максіміліян і прынц Эрнст у 1910 годзе. 28 чэрвеня эрцгерцаг разам жонкай павінны былі інспэктаваць аўстра-вугорскія войскі ў Сараеве. Гэта была гадавіна іх вясельля.

2
Каралеўская пара прыбыла ў Сараева на цягніку і, у адпаведнасьці з плянам, эрцгерцаг павінен быў быць забіты ў сваёй машыне падчас руху па дарозе ў горад. Франц Фэрдынанд і яго жонка ідуць да аўтамабіля незадоўга да забойства.

3
Эрцгерцаг Франц Фэрдынанд вітае службовых асобаў у Сараеве незадоўга да таго, як ён і яго жонка былі застрэленыя ў машыне.

4
Франц Фэрдынанд не пацярпеў у выніку першага замаху 28 чэрвеня 1914 г., калі забойца кінуў гранату ў яго машыну. Іншыя былі параненыя і эрцгерцаг настойваў на наведваньні іх у шпіталі. Яго аўтамабіль спыніўся на шляху.

5
Басьнійскі сэрб Гаўрыла Прынцып застрэліў эрцгерцага Франца Фэрдынанда і яго жонку, Сафію двума стрэламі з паўаўтаматычнага пісталета Браўнінг. Ён быў адным з шасьці пан-югаслаўскіх рэвалюцыянэраў, якія прасачылі маршрут каралеўскай пары і плянавалі іх.

6
Зброю, якую выкарыстоўвалі змоўшчыкі падчас забойства, выстаўлена ў музэі ваеннай гісторыі ў Вене.

7
Форма генэрала кавалерыі была апранута на эрцгерцагу Францу Фердынанда ў момант яго забойства. Яна знаходзіцца ў Музэі ваеннай гісторыі ў Вене.

8
Акрываўленая ніжняя вопратка эрцгерцага Франца Фердынанда ў дзень забойства.

9
Наступствы анты-сербскага паўстаньня ў Сараеве 29 чэрвеня 1914. Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі 28 ліпеня. Гэта выклікала шэраг рэакцый з боку іншых краін, што прывяло да І Сусьветнай вайны.

10
Першая старонка газэты «Excelsior», артыкул пра забойства.

11
Судовы працэс над змоўшчыкамі па справе аб забойстве ў Сараеве, кастрычнік 1914 года. Прынцып сядзіць у цэнтры першага шэрагу.

12
Так выглядае цяпер тая самая вуліца Сараева, дзе адбылося забойства