Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак у эфіры CNN папрасіла прабачэньня за ўмяшаньне Расеі у выбары ў ЗША


Ксенія Сабчак, архіўнае фота
Ксенія Сабчак, архіўнае фота

Кандыдатка ў прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак папрасіла прабачэньня перад ЗША за магчымае ўмяшаньне Масквы ў выбары амэрыканскага прэзыдэнта (у Штатах мяркуюць, умяшаньне было пасьпяховым прынамсі ў некалькіх штатах). У эфіры тэлеканала CNN яна заявіла, што, калі расейскія хакеры сапраўды паўплывалі на выбары, то «ёй вельмі шкада».

Ксенія Сабчак таксама заклікала не ізаляваць Расею, але даць ёй магчымасьць больш удзельнічаць у міжнародных працэсах.

Сабчак знаходзіцца ў Злучаных Штатах, куды яна прыехала наладзіць няўрадавыя сувязі з амэрыканскай адміністрацыяй. У рамках гэтай паездкі Сабчак наведала «малітоўны сьняданак» — штогадовае мерапрыемства, якое арганізоўваюць пратэстанцкія суполкі ЗША і на якім прысутнічае прэзыдэнт.

Тэлевядоўца назвала «малітоўны сьняданак» бессэнсоўным. Выбары прэзыдэнта Расеі прызначаныя на 18 сакавіка. Сабчак выступае на іх ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва». СМІ неаднаразова вінавацілі яе ў сувязях з Адміністрацыяй прэзыдэнта, аднак тэлевядоўца дачыненьне Крамля да свайго вылучэньня адмаўляе і называе сябе кандыдатам «Супраць усіх».

Акрамя Сабчак, у выбарах таксама ўдзельнічаюць Сяргей Бабурын («Расейскі агульнанародны саюз»), Павел Грудзінін (КПРФ), Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР), Уладзімір Пуцін (самавылучэнец), Максім Сурайкін ( «Камуністы Расеі»), Барыс Цітоў ( «Партыя росту» ) і Грыгорый Яўлінскі («Яблык»). Апазыцыянэр Аляксей Навальны да прэзыдэнцкай гонкі не дапушчаны празь непагашаную судзімасьць у справе «Кировлеса».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG