Тэлевядоўца і кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ксенія Сабчак прыехала ў Грозны і правяла там адзіночны пікет у абарону Аюба Ціціцева, кіраўніка праваабарончага цэнтра «Мэмарыял» у Чачні.
11 студзеня Шалінскі гарадзкі суд у Чачні арыштаваў Ціціева на два месяцы. Яго абвінавачваюць у захоўваньні наркотыкаў у буйным памеры. Ён быў затрыманы 9 студзеня па дарозе на працу і дастаўлены ў Курчалоеўскае аддзяленьне паліцыі. Да яго некалькі гадзін не пускалі адваката. У другой палове дня ў МУС рэспублікі паведамілі, што праваабаронцу падазраюць у захоўваньні 180 грам рэчыва «з пахам марыхуаны». Сам затрыманы адмаўляе віну.
Паводле раейскага выданьня «Новая газета», Ціціеву неаднаразова пагражалі ў сувязі зь яго праваабарончай дзейнасьцю на тэрыторыі Чачні. Ён узначаліў мясцовае прадстаўніцтва «Мэмарыялу» пасьля таго, як яго папярэдніца Натальля Эстэмірава была забітая летам 2009 года.