Бізнэсовец Барыс Беразоўскі, які быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў прыгарадзе Лёндану ва ўзросьце 67 гадоў, быў адной з ключавых палітычных постацяў у Расеі ў 1990-я гады ў час прэзыдэнцтва Барыса Ельцына. Ён быў вядучай фігурай сярод ельцынскай эпохі «алігархаў», групы палітыкаў-бізнэзоўцаў, якія моцна скарысталіся хваляй прыватызацыі, што рушыла ўсьлед за распадам Савецкага Саюзу. Беразоўскі выкарыстаў свой уплыў, каб дапамагчы прыходу дзейнага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна да ўлады. Тым ня менш, пазьней ён пасварыўся зь лідэрам Крамля і адправіўся ў выгнаньне ў 2000 годзе ў Вялікабрытанію, дзе ён стаў адным з самых заўзятых крытыкаў адміністрацыі Масквы.
Узьлёт і падзеньне Барыса Беразоўскага

2
Магнат бізнэсу і філянтроп Джордж Сорас (зьлева) зь міністрам навукі і тэхналёгій РФ Барысам Салтыковым і Барысам Беразоўскім (справа) пасьля падпісаньня пагадненьня аб сумесным фінансаваньні праграмы падтрымкі навукоўцаў у Расеі ў 1995 годзе.

4
Сакратар Рады бясьпекі Расеі Іван Рыбкін і яго намесьнік Барыс Беразоўскі (справа) на борце верталёта, яны накіроўваюцца ў Грозны, каб прыняць удзел у перамовах у справе ўрэгуляваньня канфлікту ў Чачэнскай рэспубліцы, 1996.

5
Барыс Беразоўскі (пярэдні правы) на расейска-чачэнскіх перамовах у Маскве 11 ліпеня 1997.

6
У якасьці Выканаўчага сакратара СНД, Барыс Беразоўскі (справа) сустракаецца з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонам ў Душанбе 27 Сакавіка 1998.

7
Прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын (зьлева) і выканаўчы сакратар СНД Барыс Беразоўскі на саміце СНД у Маскве 29 красавіка 1998.

8
Выканаўчы сакратар СНД Барыс Беразоўскі (зьлева) і прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ на сустрэчы ў Тбілісі 14 траўня 1998.

9
Барыс Беразоўскі (справа) і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску 8 траўня 1998.

10
Беразоўскі (справа) і прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў 5 сакавіка 1999.

11
Барыс Беразоўскі (у цэнтры) у асяродзьдзі журналістаў у часе кангрэсу расейскай прэсы ў чэрвені 1999.

12
Нафтавы і мэдыя-магнат Барыс Беразоўскі (зьлева) са сваім сябрам алігархам Раманам Абрамовічам на пасяджэньні Думы ў сьнежні 1999 году. У 2012 годзе Беразоўскі страціў $ 5,1 млрд. на карысьць Абрамовіча ў спрэчцы за акцыі Сібнафты.

14
Барыс Беразоўскі (зьлева) і Марына Літвіненка, удава Аляксандра Літвіненкі, на мерапрыемстве з нагоды першай гадавіны з дня сьмерці яе мужа. Беразоўскі заўсёды абвінавачваў Крэмль у сьмерці былога агента бясьпекі.

16
Барыс Беразоўскі ў Вярхоўным судзе ў цэнтры Лёндану на слуханьні з нагоды шматмільярднага пазову супраць Рамана Абрамовіча за Сібнафту.

17
Барыс Беразоўскі зьвяртаецца да журналістаў пасьля сваёй паразы ў судзе супраць Рамана Абрамовіча ў жніўні 2012.

18
Кардон паліцыі на дарозе, якая вядзе да дому Барыса Беразоўскага, пасьля таго, як ён быў знойдзены мёртвым у сваім доме, 23 Сакавіка 2013.