Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ знайшлі ў забойстве Матаролы беларускі сьлед


Фота з суполкі Misanthropic Division
Фота з суполкі Misanthropic Division

Расейскі тэлеканал «РЕН-ТВ» вінаваціць у сьмерці Матаролы арганізацыю Misanthropic Division, нібыта створаную беларусам.

У расейскіх СМІ паведамляюць пра тое, што за забойствам палявога камандзіра «ДНР» Арсена Паўлава нібыта стаяць байцы экстрэмісцкай арганізацыі Misanthropic Division.

«Украінская нэанацысцкая групоўка Misanthropic Division ўзяла на сябе адказнасьць за падрыў апалчэнца Арсена Паўлава з пазыўным „Матарола“», — паведамляе расейскі тэлеканал RenTV.

Падставай для гэтага сьцярджэньня стаў 12-сэкундны відэаролік, які выклалі ў інтэрнэт невядомыя. На відэа чатыры чалавека ў масках і са зброяй на фоне сымболікі Misanthropic Division заяўляюць, што гэта менавіта яны ліквідавалі Матаролу і абяцаюць, што наступнымі будуць забітыя лідэры «ДНР» і «ЛНР» Захарчанка і Платніцкі. У фінале роліку невядомыя «зігуюць».

Ці зьяўляецца ролік аўтэнтычным і ці сапраўды Misanthropic Division мае дачыненьне да сьмерці Арсена Паўлава, невядома. Пацьверджаньняў гэтага зь іншых крыніц няма.

Беларус Дзьмітры Паўлаў, якога ў Расеі лічаць лідэрам нэанацыстаў, — хто ён?

Арганізацыя Misanthropic Division стала агульна вядомай у публічнай прасторы летам 2016 году, калі расейскія праваахоўныя органы абвясьцілі пра арышты чальцоў арганізацыі ў Расеі.

Расейскі СК назваў Misanthropic Division міжнародным экстрэмісцкім і нэанацысцкім сындыкатам, які мае свае ячэйкі ў 19 дзяржавах, у ліку якіх Расея, Беларусь і Ўкраіна. Стваральнікам Misanthropic Division Сьледчы камітэт Расейскай Фэдэрацыі лічыць беларуса Дзьмітрыя Паўлава, які яшчэ ў 2015 годзе эміграваў у Нямеччыну. Між тым, паводле адной з вэрсій, Misanthropic Division ніколі ня быў рэальнай арганізацыяй, а фактычна зьяўляўся толькі інтэрнэт-суполкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG