Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць беларускіх аўтараў Regnum распачалі новую крымінальную справу


Сьледзтва супраць затрыманых у Беларусі трох аўтараў расейскага прапагандысцкага сайту Regnum працягнутае прынамсі да канца жніўня, а супраць двух зь іх, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыпценкі, распачатыя новыя крымінальныя справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць (арт. 233 КК РБ), паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Выкладчык БДУІР Юры Паўлавец, школьны вартаўнік Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопіса «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка, якія пісалі антыбеларускія артыкулы на сайт расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum, дагэтуль знаходзяцца ў турме ў Беларусі. Раней ім было выстаўленае абвінавачаньне ў распальваньні варожасьці (ч.1 арт 130 КК РБ). Па гэтым артыкуле ім пагражае штраф, альбо да шасьці месяцаў арышту, альбо абмежаваньне ці пазбаўленьне волі тэрмінам да пяці гадоў. Але спачатку ім ставілі ў віну тое жа злачынства, зьдзяйсьненьне ў групе (ч.3 арт 130 КК РБ).

Шэф-рэдактар Regnum Юры Баранчык, якога беларускае сьледзтва лічыць замоўнікам артыкулаў, якія «ўбівалі клін паміж народамі», быў затрыманы расейскай паліцыяй на запыт беларускіх уладаў, але расейскі суд пастанавіў вызваліць яго з-пад варты. Баранчык падаў на імя прэзыдэнта Расеі хадайніцтва, каб яму надалі статус палітычнага ўцекача.

Regnum тым часам нядаўна апублікаваў інтэрвію Сьвятланы Алексіевіч, якое яна давала журналісту іншага сайту і забараніла тое публікаваць. Пры гэтым сайт унёс у інтэрвію ўласныя праўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG