16 сакавіка адбыўся рэфэрэндум у Крыме, які цяпер акупаваны расейскімі войскамі. Паводле прарасейскіх уладаў Крыму, большасьць выбарцаў прагаласавалі за далучэньне да Расеі. Урад Украіны і краіны Захаду назвалі рэфэрэндум незаконным, у той час як Масква заяўляе, што ён адпавядаў міжнароднаму заканадаўству.
Рэфэрэндум пад акупацыяй
1
Меркаваны расейскі вайсковец на варце каля ўкраінскай ваеннай базы ў Перавальным непадалёк ад Сімфэропаля. 
2
Жанчына галасуе ў Сімфэропалі, адміністрацыйным цэнтры Крыму.
3
Мужчына з дакумэнтамі, на якіх савецкі герб, на выбарчым участку ў Сімфэропалі.
4
Прэм'ер-міністар Крыму Сяргей Асёнаў (у цэнтры) выходзіць з кабінкі для галасаваньня ў Сімфэропалі.
5
Жанчына разглядае бюлетэнь у сваім доме ў вёсцы Піянэрскае.
6
Удзельнік прарасейскай "самаабароны" паказвае свой бюлетэнь.
7
Людзі расьпісваюцца ў сьпісе выбарцаў у Сэвастопалі.
8
Жанчына выходзіць з кабінкі для галасаваньня ў Сімфэропалі.
9
Чальцы выбарчай камісіі нясуць ўрну да дому ў вёсцы Піянэрскае.
10
Меркаваны расейскі вайсковец на варце каля ўкраінскай ваеннай базы ў Перавальным непадалёк ад Сімфэропаля.