13:03
5.10.2013
Эдвард Зайкоўскі: «Віктар мне запомніўся як чалавек канкрэтных справаў і акцыяў».
13:04
5.10.2013
Павел Знавец: «Ад нас сыходзіць адзін з волатаў Адраджэньня. Дзякуючы такім людзям, мы пераможам!».
13:07
5.10.2013
Алег Грузьдзіловіч: «Добрым арганізатарам быў, маяком. Рэдакцыя газэты „Навіны БНФ“ была ў яго ў кватэры». Усё жыцьцё ён прысьвяціў таму, каб вольна мы маглі жыць у Беларусі. Я, як журналіст, любіў зьвяртацца да яго па камэнтар. Ён умеў бліскуча аналізаваць сытуацыю".
13:11
5.10.2013
Аляксандр Дабравольскі: «Больш прынцыповага, шчырага, сумленнага чалавека цяжка знайсьці. Калі трэба было нешта рабіць, яго нішто не спыняла».
13:17
5.10.2013
На іншым баку вуліцы ад будынка, дзе адбываецца разьвітаньне зь Віктарам Івашкевічам, стаіць мікроаўтобус зь міліцыянтамі.
13:28
5.10.2013
Аляксандар Фядута: «Віктар быу душой і маторам праекту стварэньня сыстэмы распаўсюду незалежнай прэсы, калі газэты выкинули з „Саюздруку“. Ён разумеў кошт вольнага слова. Адзіны раз было сапраўднае назіраньне на рэфэрэндуме — у 1996 годзе. І арганізатарам, маторам быў Віктар»
13:28
5.10.2013
Павал Жук узгадау рабочыя хваляваньні, стварэньне незалежных прафсаюзаў
13:34
5.10.2013
На вуліцы каля сотні людзей. Узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг
13:39
5.10.2013
У залі прысутныя сьпяваюць «Пагоню», «Тры дарожанькі», іншыя песьні «Майстроўні»
13:55
5.10.2013
Выносяць труну з рытуальнай залі. Людзі сьпяваюць гімн Магутны Божа
14:00
5.10.2013
Грае дуда. Труну выносяць праз жывы калідор. Сабраліся каля 200 чалавек
14:32
5.10.2013
Віктара Івашкевіча праводзяць пад «Магутны Божа» (ВІДЭА)