Радыё Свабода (першапачаткова - Радыё Вызваленьне) пачало перадачы з Заходняй Нямеччыны на былы Савецкі Саюз 1 сакавіка 1953 году і амаль адразу сабрала вялікую аўдыторыю пасьля асьвятленьня праз чатыры дні сьмерці Сталіна. На працягу Халоднай Вайны Радыё Свабода і Радыё Свабодная Эўропа перадавалі нецэнзураваныя навіны і інфармацыю слухачам за "жалезнай заслонай", даючы пры гэтым слова дысыдэнтам і апазыцыйным рухам у камуністычных краінах. Таму лічыцца, што гэтыя радыёстанцыі адыгралі важную ролю ў падзеньні камунізму і ўзьнікненьні дэмакратычных краінаў ва Ўсходняй Эўропе. Працуючы ад 1995 году ў Празе, РС/РСЭ сёньня - мультымэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю слухачам у тых краінах, дзе незалежныя мэдыі або забароненыя ўладамі, або недастаткова разьвітыя.
Радыё Свабода - 60 гадоў

1
Кампазытар Вэрнан Д'юк (Уладзімір Дукельскі) падчас гутаркі з карэспандэнтамі Радыё Свабода Вікторыяй Сямёнавай (у цэнтры) і Міхаілам Караковым (справа) у мюнхенскай студыі, 1955.

2
Цэнтральная апаратная заля ў Мюнхене, 1964.

3
Першы будынак Радыё Вызваленьне ў мюнхенскім раёне Обэрвізэнфэльд, 1953.

4
Тэлетайпістка на Радыё Свабода, 1950-я гг.

5
Былая першая лэдзі ЗША і праваабаронца Элінор Рузвэльт падчас інтэрвію на Радыё Свабода, канец 1950-х гг.

6
Журналіст Радыё Свабода Валерыян Абаленскі ў канцы 1950-х.

7
Кіраўнік інжынэрнага аддзелу Радыё Свабода Рычард Джуэл Тэнкслі (зьлева) паказвае гасьцям цэнтральную апаратную залю ў Мюнхене, 1964.

8
Рэдактар Радыё Свабода Фрэнсіс Роналдз гаворыць з амэрыканскім змагаром за правы чалавека Марцінам Лютэрам Кінгам-малодшым пра змаганьне за расавую роўнасьць у Амэрыцы ў 1966 г.

9
У 1976 годзе Радыё Свабода і Радыё Свабодная Эўропа злучыліся ў адну арганізацыю РС/РСЭ з штаб-кватэрай у мюнхенскім Ангельскім садзе.

10
Цэнтральная апаратная заля РС/РСЭ у Мюнхене у 1980-х.

11
Цяпер РС/РСЭ працуе ў Празе.